Свет

У Германіі асудзілі на пажыццёвае зняволенне сірыйца, які катаваў палітвязняў

У нямецкім горадзе Кобленц вынеслі прысуд экс-афіцэру спецслужбаў Башара Асада, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці — масавых забойствах і катаваннях сірыйскіх апазіцыянераў і членаў іх сем'яў. Прысуд — пажыццёвы без права на памілаванне, піша ББС.

Сваякі ахвяраў злачынстваў рэжыму Башара Асада чакалі вердыкту каля сценаў будынка суда

Асуджанаму — 58 гадоў, завуць яго Анвар Раслан.

Паводле версіі пракуратуры, у 2011 годзе, падчас антыўрадавых пратэстаў у Сірыі, ён быў палкоўнікам разведкі і кіраваў катаваннямі зняволеных у дамаскай турме Аль-Хаціб, вядомай у народзе як «пекла на зямлі».

Следства ўстанавіла, што за першыя два гады «Арабскай вясны» па ягонаму загаду былі згвалтаваныя, падвергнутыя катаванням і забітыя не менш за 4 тысяч чалавек, якія выступалі супраць сірыйскіх уладаў.

Разам з Расланам судзяць і ягонага падначаленага, прысуд якому вынесуць пазней.

Сірыйскія вайскоўцы апынуліся ў руках нямецкіх судоў, бо пасля прыехалі ў Германію як бежанцы і папрасілі тут палітычны прытулак. Але па мясцовых законах, справы аб злачынствах супраць чалавечнасці трапляюць пад універсальную юрысдыкцыю і могуць разглядацца нямецкім судом, нават калі здзейсненыя за межамі краіны.

Раслана прысудзілі да пажыццёвага зняволення без права на прашэнне аб памілаванні. Гэты прысуд — частка першага ў гісторыі працэсу па справах аб катаваннях у Сірыі.

Па сутнасці, сваім вердыктам суд Кобленца прызнаў рэжым Башара Асада вінаватым у здзяйсненні злачынстваў супраць сваіх грамадзян, піша ВВС. Таму ў СМІ называюць гэты прысуд гістарычным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць