Літаратура

«тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі» Новыя вершы найлепшых паэтаў: Наста Кудасава

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. Сёння мы выбралі для вас новыя вершы Насты Кудасавай.

Фота са старонкі Насты Кудасавай у ФБ.

* * *

прачынайся, вандроўная, бачыш, дзе мы захраслі?!
тут сканалі ад роспачы кафка, оруэл, хакслі.
тут не ведаюць дна і ўсе разам лятуць у прадонне.
тут па міні-армагедоне ў кожным раёне.
прачынайся, псіхея, вандроўніца! пойдзем на шпацыр!
тут любілі маўчаць, таму зараз тут не дакрычацца.
так што пойдзем гуляць, загартуем на вуліцах голас!
хутка прыйдзе зіма, забінтуе ўсіх нас, загоіць…
хутка выпадзе снег — такі белы, такі харошы…
снег мацнейшы і большы за чорных акрэсцінскіх вошай.
снег пасцеле нам шлях, і жыццё распачнецца нанова,
і рассыплюцца турмы, і пасвятлеюць галовы…

* * *

Мы ўсе і так жывём цішэй травы,
напятыя на страха-людных кроснах.
Скрадзі ж мяне адсюль: сярод жывых
больш непрытульна мне, балюча, млосна.
Ты бачыш, я згараю заранёў,
дык адпусці ў зямлю маю — дахаты.
Я толькі між імхоў і каранёў
напраўду пачувалася багатай.
Маўчыш? Ну што ж, давай, маўчы, маўчы…
Заплюшчвай вочы, адмаўляйся, грэбуй,
пакуль мой дом шматаюць крумкачы
сабе на ўцеху, монстру на патрэбу.

* * *

у змроку непрытомных калідораў
як ззяеш ты, ахвярнае ягня!
тут не ўдыхнуць:
туга здушыла горад
і цішыня.
даруй, 
што 
цішыня.
даруй, што я, 
паціснуўшы плячамі,
іду далей у даўкай цішыні.
о, як жа шмат вас — 
тых,
што не змаўчалі, —
гарыць у гэтым вусцішным агні!
а вулей паслухмяны ўсё шчыруе
і дзень, і ноч — 
аж зелена ўваччу…
даруй ім страх.
і подласць іх даруй ім.
і што маўчу.
даруй, што я маўчу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз30

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне21

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць