Эканоміка

«Курс беларускага рубля будзе паўтараць дынаміку курса расійскага»

Не варта чакаць рэзкага падзення беларускага рубля ў існуючых умовах. Любыя істотныя рухі ў курсе будуць звязаныя з курсам расійскага рубля, які, у сваю чаргу, будзе залежаць у асноўным ад аб’ёму экспарту РФ і цэн на сыравіну ў свеце, лічыць эканаміст Серж Наўроцкі.

«Ёсць падставы сцвярджаць, што рост курса беларускага рубля быў не выпадковы і не толькі з-за аперацый НБРБ, а яго сённяшні курс блізкі да рынкавай вартасці», — кажа Наўроцкі.

Ён бачыць тры ключавыя прычыны ўмацавання рубля па-за аперацыямі НБРБ.

Першая — вяртанне курсу расійскага рубля да ўзроўню, які быў перад пачаткам вайны. Пасля ўвядзення істотных санкцый супраць РФ эканамічнае развіццё Беларусі яшчэ больш стала карэляваць з эканомікай РФ, бо і самі санкцыі, і іх дзеянне на дзве гаспадаркі вельмі падобныя.

Простымі словамі: рост эканомікі Беларусі будзе паўтараць рост эканомікі РФ, рухі курсу беларускага рубля будуць паўтараць рухі курсу расійскага. Расійскі ЦБ мае значна болей магчымасцяў падтрымкі курса свайго рубля, пры гэтым ён увёў сур’ёзныя рынкавыя абмежаванні, каб вярнуць курс на даваенны ўзровень. Такім чынам, НБРБ без велізарных аперацый па падтрымцы беларускага рубля карыстаецца вынікамі працы ЦБРФ.

Другая — рост цэн на сыравіну і прадукты харчавання ў свеце. Вайна ва Украіне прывяла да росту цэн на сыравіну і прадукты ў свеце. Трэба памятаць, што рост цэн пачаўся ў 2021 годзе ў выніку аднаўлення міжнароднай гаспадаркі пасля наступстваў covid-19. Нават без вайны ва Украіне эканамісты прагназавалі ўтрыманне цэн на сыравіну і харчаванне на ўзроўні 2021 года. А вайсковыя дзеянні ў багатым сыравінай і важным для экспарту харчавання рэгіёне заўсёды выклікаюць рост цэн на сыравіну і прадукты ў свеце.

Пры гэтым гаспадаркі РФ і РБ заўсёды мелі прамую залежнасць ад цэн на сыравіну ў свеце: чым вышэйшая цана на нафту, угнаенні, металы і харчаванне, тым большы іх экспарт, і хутчэй расце гаспадарка.

Трэцяя прычына — у Беларусі падчас фінансавай панікі немагчымы вялікі адток капіталу. Курс рубля рэзка падаў, калі людзі хацелі перавесці свае рублі ў валюту, а юрасобы прадавалі рублёвыя актывы і выводзілі ўсе валютныя актывы з Беларусі. З-за неразвітасці беларускага фінансавага рынку (адсутнасці вялікіх фінансавых пасярэднікаў акрамя банкаў — пенсійных ці інвестыцыйных фондаў), а таксама з-за адносна малых аб’ёмаў выпуску дзяржаблігацый у беларускіх рублях, замежныя фінансавыя інвестары не прысутныя ў Беларусі, і не ствараюць ціск на курс беларускага рубля.

Пры гэтым прамым замежным інвестарам (тым, хто ўкладваў свае грошы ў вытворчасць ці персанал у Беларусі) урад абмежаваў магчымасць вываду капіталу з краіны. Таму цяпер асноўным фактарам нестабільнасці для курса рубля ўнутры краіны з’яўляецца ў асноўным попыт на валюту з боку беларускага насельніцтва.

Адкрыццё межаў у гэтым сэнсе можа стварыць дадатковы попыт на валюту на ўнутраным рынку, але наўрад ці ён будзе крытычным для абвалу рубля, такі попыт без праблем збалансуе НБРБ са сваіх рэзерваў.

Даляр каштуе танней, чым да вайны. Як так?

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць