Арганізатары «Еўрабачання» паведамілі, што Украіна не зможа прыняць конкурс у наступным годзе, яго аддадуць Вялікабрытаніі.

Прычына ў немагчымасці забяспечыць якасную падрыхтоўку да конкурсу і бяспеку ўсіх арганізатараў і ўдзельнікаў у сувязі з расійскай агрэсіяй.
У EBU зазначылі, што пачалі перамовы з BBC наконт магчымасці арганізацыі «Еўрабачання-2023» у Вялікабрытаніі.
Нагадаем, што ў гэтым годзе «Еўрабачанне» выйграў украінскі гурт Kalush, і ўкраінцы заяўлялі, што ў наступным годзе конкурс у любым выпадку пройдзе ва Украіне.
Брытанія заняла на конкурсе 2-е месца.
Каментары