Грамадства1919

У Вілейцы зьнішчылі крыжы на месцы расстрэлу Лапіцкага

Зрабілі гэта прадстаўнікі мясцовых ўладаў.

У чацьвер прадстаўнікі ўладаў зьнішчылі тры крыжы на месцы расстрэлу кіраўніка пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне Расьціслава Лапіцкага – паведамляе сайт Vialejka.org.

Крыжы былі ўстаноўленыя 1 верасьня, а 9 верасьня, у сераду, асьвечаныя. Да таго, як грамадзкія актывісты паставілі крыжы, на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага стаяў памятны камень, але ён таксама быў зьнішчаны.

У часе ўстаноўкі крыжоў старшыня Вілейскай суполкі Партыі БНФ і рэдактар газеты «Волат» Аляксей Сюдак прадбачыў, што крыжы могуць знішчыць. Ён абяцаў, што актывісты будуць іх аднаўляць шторазу, як гэта рабілі літоўцы на Гары крыжоў.

Помнік Лапіцкаму збурылі сёлета перад Радаўніцай, потайкі.

Надпіс на камені казаў: «У гэтым месцы растраляны РАСЦІСЛАЎ ЛАПІЦКІ (І.ІХ.1928 — 28.Х.1950), Змагар за незалежнасьць Беларусі». Валун стаяў на бетоннай падушцы, быў вагою некалькі тон, камень злучаны з бетонам металічнымі прутамі.

У 1948-1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. У 1950 годзе група была раскрытая. Допыты, катаванні — і прысуд. Група ставіла сваёй задачай дабіцца незалежнасці Беларусі, што разглядалася савецкім рэжымам як асаблівае злачынства. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі ды Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем. Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

У Менску яшчэ жыве родная сястра Лапіцкага Вольга, у Касуце захавалася хатка Лапіцкіх. Больш пра Расціслава Лапіцкага ў кнізе: Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. — Мінск: Тэхналогія, 2006.

МБ; «Радыё Свабода»

Каментары19

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць