Вайна77

У Вінніцы развіталіся з чатырохгадовай Лізай, якая загінула ў выніку ракетнага абстрэлу

У Вінніцы родныя, сябры і гараджане развіталіся з чатырохгадовай Лізай Дзмітрыевай, якая загінула 14 ліпеня ад ракетнага абстрэлу. Мама дзяўчынкі па-ранейшаму знаходзіцца ў адной з бальніц горада з траўмай жывата.

У дзень абстрэлу, 14 ліпеня, Ліза з мамай ішла на заняткі да лагапеда. У дзяўчынкі быў сіндром Дауна, у паўгадовым узросце яна перажыла цяжкую аперацыю на сэрцы, расказала яе бабуля Ларыса.

Ліза загінула імгненна. Маму з траўмай жывата шпіталізавалі.

«Яны яе вельмі любілі. Я ўспамінаю, як бабуля распавядала, як яна прачынаецца з раніцы крыху раней, каб маму не будзіць, то да бабулі падыходзіць, адкрывае ёй вочы і кажа: «Не спі». А бабуля рабіла выгляд, што спіць, каб, магчыма, і яна яшчэ паспала, але яна рана прачыналася. У іх ёсць сабака мопс, не памятаю, як завуць, то яму таксама будзе цяжка, таму што Ліза на ім і спала, і ляжала. Усім цяжка, сям'і — цяжэй за ўсё», — расказала калега бабулі Галіна Сідарэнка.

Са слоў жа бабулі дзяўчынкі Ларысы, адразу пасля ракетнага ўдару мама Лізы ў тэлефоннай размове расказала, што яе дачка загінула. Але пакуль жанчына не памятае гэтага, а лекары забаранілі распавядаць пацыентцы праўду.

«У Ірыны стан цяжкі, праўда, стабільны. Добра, што яна прыйшла ў прытомнасць. Яна не ведае вельмі многіх абставінаў, і нават пра сённяшнюю падзею мы таксама яе яшчэ не інфармавалі. І спадзяемся проста на яе выздараўленне, на тыя сілы, якія неабходныя ёй, і тым людзям, якія пацярпелі ад трагедыі. Бо, акрамя гісторыі Ірыны і Лізанькі, ёсць яшчэ гісторыі, калі бацькі і дзеці пацярпелі», — кажа віннічанка Алена.

У выніку расійскай атакі ў Вінніцы загінулі яшчэ два хлопчыкі — сямі і васьмі гадоў. Адзін з іх праходзіў абследаванне ў медцэнтры, загінуў разам з мамай. Другі чакаў дзядзьку ў прыпаркаваным аўто і трапіў у вогненную пастку.

Расея зрабіла ракетны абстрэл Вінніцы ракетамі тыпу «Калібр» з падводнай лодкі з акваторыі Чорнага мора 14 ліпеня ў 10.45. Загінулі 24 чалавекі, сярод іх трое дзяцей. Медыцынскую дапамогу аказалі 202 людзям. У бальніцах горада працягваюць лячэнне 68 пацыентаў, сярод якіх 4 дзяцей. 

Чытайце таксама:

«Усяму свету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Вінніцы, паразмаўляла з журналістамі

Дзяўчынка, якая загінула ў Вінніцы, здымалася ў калядным роліку з Аленай Зяленскай

Украінскія ратавальнікі апублікавалі страшнае ФОТА з Вінніцы

Расіяне ўдарылі ракетамі па цэнтры Вінніцы. Шмат людзей загінула, у тым ліку дзеці

Каментары7

  • самае незалежнае выданне
    17.07.2022
    ваша нива, а чаму вы менавита зараз так давите на слязу?
    бо я 2 гады не чытала вас. ну як не чытала... трохи заглядала канечне... але так - раз на месяц и на 2 сек
    дык вы раней асаблива не писали пра вайну... а тут
    пачали прам бамбиць гэтыми фотами няшчастных дзяучынак... чаму?
    вам заплатили?
  • на обложках всех женских журналов
    17.07.2022
    а где же зеленская?

    ведь ее так тронула смерть этой девочки…
  • стоп рашызм
    17.07.2022
    самае незалежнае выданне, таварыш маёр заходзіць на нн раз на месяц, ды й распачынае рашысцкую мантру - “а где вы фсе былі эті 8 лет?” Адказваю - калі б пуцінская параша не ўлезла на Данбас - там бы быў мір, цішыня і спакой (як гэта было да 2014 да прыходу рашыстаў). рашысты і лукашысты мабыць толькі тады зразумеюць, калі самі пройдуць праз гэты жах.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць