Культура

Па-беларуску выходзіць «Эда. Песні пра герояў» — заключная частка сярэднявечнага скандынаўскага эпасу

Пра выхад у выдавецтве «Тэхналогія» заключнай часткі вядомага скандынаўскага эпасу ХІІІ стагоддзя паведаміў перакладчык і навуковец Яўген Папакуль на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Кніга, перакладзеная ім са старажытнаісландскай мовы, мусіць з’явіцца ў продажы 10 кастрычніка.

«Дыхтоўная таміна на амаль 400 старонак, — апісаў новае выданне Яўген Папакуль. — Скандынаўскі варыянт бессмяротнай легенды пра Сігурда, Брунхільд, Гудрун, цмока Фафніра і знакаміты скарб Ніфлунгаў, найбольш адметныя гераічныя песні з сагаў, а ў дадатак — «Песня пра сонца» і норнская балада «Хільдзіна». 28 твораў! А галоўнае, цяпер у нас ёсць поўны пераклад і «Паэтычнай», і «Празаічнай Эды» на родную мову. Спадзяюся, тры гады бесперапыннай працы былі недарэмнымі», — дадаў адмыслоўца.

Так званая «Празаічная Эда» — «Эда Сноры Стурлусана», і першая частка «Паэтычнай Эды» — «Эда. Песні пра багоў» — былі выдадзеныя ў мінулым годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Выдаўцом «Эды. Песні пра герояў» стала навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — кнігу ўжо зараз можна замовіць на яе сайце.

Перакладчык Яўген Папакуль, які выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце міфалогію і шведскую мову, акрамя старажытнаісландскай і шведскай, ведае таксама фарэрскую і малавядомую мову норн. У заключнай частцы трылогіі ён пераклаў з мовы норн на беларускую баладу «Хільдзіна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч31

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч31

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць