Грамадства11

Справу журналіста «КП в Беларуси» Генадзя Мажэйкі перадалі ў суд

Следчы камітэт завяршыў расследаванне, пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі, — паведамляе Sputnik.

Папярэдняе следства па крымінальнай справе журналіста доўжылася амаль год.

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў Маскве. Ён быў аўтарам матэрыялу, у якім станоўча гаворыцца пра Андрэя Зельцэра ў дзяцінстве. Зельцэр падчас штурму яго кватэры забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Мажэйку будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах — ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 368 КК.

Санкцыя ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці) прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, за абразу прадстаўніка ўлады (ч. 1 арт. 368 КК) пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Мажэйка з моманту затрымання знаходзіцца пад вартай, цяпер яго утрымліваюць у СІЗА №1 у Мінску.

Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Пакуль невядома, ці будзе яна разгледжаная ў закрытым судовым пасяджэнні.

Каментары1

  • Так выглядит оккуцпация Беларуси
    05.10.2022
    Так выглядит оккуцпация Беларуси лукашенком и Россией.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць