Свет77

Украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» не будзе адмаўляцца ад Нобелеўскай прэміі міру

Пра гэта заявіла кіраўніца праваабарончай арганізацыі Аляксандра Матвійчук.

«Гэтая прэмія была прысуджаная не толькі нашай камандзе і людзям, якія ўсе гэтыя гады працавалі плячо да плячо побач з намі. Нобелеўская прэмія міру прысуджаная ўсім людзям ва Украіне, якія змагаюцца за свабоду ва ўсіх яе сэнсах», — сказала Матвійчук на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Цэнтру грамадзянскіх свабод Нобелеўская прэмія міру прысуджаная 7 кастрычніка разам з беларускім праваабаронцам-палітвязнем Алесем Бяляцкім і расійскім цэнтрам «Мемарыял». Калі беларуская і расійская грамадзянскія супольнасці ўспрынялі гэты факт з захапленнем і энтузіязмам, то ўкраінская грамадскасць паставілася да гэтага вельмі крытычна, лічачы недарэчным і абразлівым ураўноўванне ўкраінцаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адзначыў, што такі падыход — гэта вельмі спецыфічнае разуменне слова «мір», і што беларускія ды расійскія правабаронцы нічога не зрабілі для таго, каб спыніць вайну. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пакуль што на гэтую тэму непасрэдна не выказваўся, але характэрна, што дагэтуль ён не павіншаваў «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з атрыманай прэміяй. 

Чытайце таксама:

Кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» — пра правы чалавека і Нобелеўскую прэмію 

Каментары7

  • Dzed Baradzed
    08.10.2022
    НН, супакойцеся, Падаляк не тоесны ўкраінскай грамадскасці. Як гэта ў вас адзіны ягоны твіт раптам аказваецца меркаваннем усіх украінцаў? Людзі там ёсць розныя, хто з Падаляком панадзіцца, а хто яго і пашле куды далей. Дарэчы, дзяўчо-лаўрэатка менавіта гэта і зрабіла, хай і ў ветлівай форме. Украіна - гэта не Беларусь, там заўсёды барацьба за ўладу і ўплыў, і АП там не з’яўляецца адзіным цэнтрам.
  • Падаляку
    08.10.2022
    Не перабольшвайце. Парашэнка з Лукашэнкам сустракаўся, рукі паціскаў, а цяпер “нічога не зрабілі, каб спыніць вайну”. Я ўсё разумею, але няма ніякага сэнсу ў такіх словах.
  • Вообще фиолетово
    08.10.2022
    2040й год.
    Подоляк стал миллиардером, фигурантом уголовного дела за коррупцию и скрывается от украинского правосудия в Дубае.
    Зеленский, некогда кумир десятков миллионов украинцев, не смог запустить экономику, обвинен в зраде за то что не пошел на Москву и прквратился в политического маргинала.
    В РФ группа алкоголиков-ветеранов вторжения в Украину, пытается создать партию за возвращение ядерного оружия. Треть населения вынуждена была уехать в страны средней азии на заработки на стройки.
    В верховной раде снова драки. Последователи коломойского подрались с сыновьями порошенко, спикера рады, дочь тимошенко, подозревают в махинациях с норвежским газом.
    В Беларуси парламентская республика, ВВП приближается к ВВП Польши, а уровень жизни - к Чехии. Беларусь называют it цехом мира и самой спокойной страной Евросоюза.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць