Грамадства55

У Мінску з'явіліся эксперыментальныя прыпынкі з пакрыццём з бруку і бетону

У якасці эксперыменту ў Заводскім раёне Мінска з'явіліся прыпынкі грамадскага транспарту з пакрыццём з бруку і бетону, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Робіцца гэта з мэтай ліквідацыі каляін.

Фота: Мінск-Навіны

Пілотны праект па замене асфальтабетоннага пакрыцця на прыпынках рэалізуе «Рэмаўтадар Заводскага раёна». Адзначаецца, што эксперымент праводзіцца на прыпынках «Кальцавая дарога» (вуліца Герасіменкі) і «Аўтастанцыя «Аўтазаводская» (вуліца Машынабудаўнікоў).

У першым выпадку было выканана брукаванне кішэні прыпыначнага пункта з брукаванага каменя, у другім — з бетону. Адзначаецца, што зімовы і летні перыяды павінны паказаць ступень устойлівасці пакрыццяў.

У выпадку поспеху новыя тэхналогіі (ці нейкая адна з іх) могуць быць выкарыстаныя па ўсім горадзе.

Раней каляіны ліквідавалі з дапамогай асфальтабетону падвышанай дэфармацыйнай устойлівасці. Аднак, як паказала практыка, у моцную спёку, пры +30°C і вышэй, гэтая тэхналогія не спраўляецца.

Каментары5

  • Кислый
    16.10.2022
    В Гродно это давно уже делают.
  • фцф
    16.10.2022
    А ў нас такія прыпынкі існуюць не першы год. 
  • Генадзь
    17.10.2022
    Не кажыце пра Польшчу і Гародню, у Менску гэта новыя тэхналогіі, а граблі яны яшчэ не стварылі.

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць