Культура11

Жаўнеры УСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах

Уладзімір Някрасаў, лідар украінскага гурта «Батьківський комітет», выдаў новую песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах. Праца над песняй пачыналася разам з асноўным складам гурта, але з-за вайны была завершаная з пабрацімамі Уладзіміра па службе ва УСУ. Тэкст, засяроджаны на памяці, на абедзвюх мовах напісаў паэт Алесь Плотка, а чатыры апошнія радкі, погляд у будучыню, дадаў сам Уладзімір Някрасаў, піша «Будзьма».

Уладзімір Някрасаў — прафесійны музыка па адукацыі і па прафесіі. Бацька траіх дзяцей, зараз служыць ва УСУ у Асобнай Прэзідэнцкай брыгадзе імя Багдана Хмяльніцкага ў званні малодшага сяржанта.

Каментуе выканаўца: 

«Для мяне гэта песня пра Беларусь і Украіну будучыні, пра краіны, якія аб’ядноўвае агульная барацьба за свабоду і любоў да роднага краю. Я ўпэўнены, што перамога Украіны ў гэтай вайне — гэта вялікі камень у падмурак свабоды і незалежнасці дэмакратычнай Беларусі. Шчыра веру ў саюз краінаў Міжмор’я — Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы, лічу, што беларусы — самая блізкая украінцам нацыя па мове, культуры і барацьбе супраць маскоўскага панавання».

У відэарадзе да песні можна ўбачыць памятную дошку загінулым беларусам, якая знаходзіцца на вуліцы Беларускай у Кіеве. На гэты момант яна завешаная тканінай праз контраверсійныя стасункі паміж нацыямі і зразумелае сацыяльнае напружанне.

Міхаіл Жызнеўскі — гомелец, герой Украіны, адна з першых ахвяраў Еўрамайдана разам з украінскім армянінам Сяргеем Нігаянам. Песня яго памяці стваралася сёлета вясной-летам, а паралельна з гэтым у чэрвені 2022-га ў горадзе Наваград-Валынскі з’явілася вуліца, названая ягоным іменем.

Каментары1

  • Быхаўскі замак
    01.11.2022
    Дзякуй, сябры! Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць