Грамадства22

Бацька Ксеніі Луцкінай: «Са здароўем у дачкі ўсё кепска»

Бацька зняволенай журналісткі распавёў «Народнай Волі», што яго дачку перавезлі з Мінска ў СІЗА Гомеля.

Нагадаем, што 28 верасня Мінскі гарадскі суд прысудзіў журналістцы 8 гадоў зняволення. Ксенію, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавачвалі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 

За час знаходжання за кратамі ў Ксеніі Луцкінай моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе жанчыне зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў галаве.

— Пасля вынясення прысуду мне дазволілі спатканне з Ксеніяй у СІЗА на Валадарскага, — кажа Алег Луцкін, бацька журналісткі. — А 25 кастрычніка яе перавезлі з Мінска ў СІЗА Гомеля, дзе яна і будзе чакаць разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

— Як зараз самаадчуванне дачкі?

— Са здароўем усё кепска. Хвароба не адступае, таму ў яе пастаянныя галаўныя болі, трасуцца рукі і ногі.

Яшчэ калі была ў Мінску ў СІЗА, Ксеніі абяцалі дадатковае медыцынскае абследаванне, але абяцанні так словамі і засталіся. Сказалі: магчыма, у Гомелі зробяць МРТ. Адным словам, можа, зробяць, а можа, і не зробяць…

Каментары2

  • Мойша
    04.11.2022
    А толку з МРТ, лячэнне патрэбнае! І чым вось гэтая слабая і знямоглая жанчына можа пагражаць дэспату якога ахоўвае армія ўзброеных да зубоў каней?!
  • No
    04.11.2022
    Лукашэнаускiя вырадкi здзеклiва i цынiчна забiваюць чалавека.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць