«Настойваю на поўнай невінаватасці». Рыгор Кастусёў напісаў Лукашэнку адкрыты ліст
Асуджаны на 10 гадоў зняволення па справе аб дзяржперавароце старшыня Партыі БНФ накіраваў на імя Аляксандра Лукашэнкі адкрыты ліст, у якім выказаўся пра сваю поўную невінаватасць.

— Як старшыня Партыі БНФ я быў запрошаны для ўдзелу ў ЗУМ-канферэнцыях экспертна-аналітычнага характару, дзе мелася адбыцца абмеркаванне пытання санкцыйнай палітыкі краін Захаду ў дачыненні да Беларусі. Як паслядоўны праціўнік санкцый супраць нашай краіны, я пагадзіўся ўдзельнічаць, каб данесці сваю пазіцыю, — сказана ў дакуменце, які прыводзіць «Спутнік».
Кастусёў адзначае, што толькі пасля арышту яму стала вядома пра сапраўдныя намеры іншых удзельнікаў пра падрыхтоўку дзяржперавароту.
— На жаль, мая пазіцыя і аргументы не былі пачутыя як падчас папярэдняга, так і судовага следства. У выніку я атрымаў пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі. Тым не менш, я настойваю на сваёй поўнай невінаватасці паводле прад’яўленага абвінавачання і ў гэты момант накіраваў апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд».
«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў
-
У РЦАП у Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы
-
«Мая пазіцыя адносна сілавікоў пасля перамогі простая». Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
-
У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць
Каментары