Вайна88

The New York Times пацвердзілі відэа з забойствам расійскіх ваеннапалонных

Гаворка ідзе пра два відэа — на першым расійскія салдаты здаюцца ў палон УСУ, на другім бачныя іх трупы на зямлі.

Выданне пацвердзіла сапраўднасць ролікаў, на якіх «большасць загінулых, падобна, былі застрэленыя з блізкай адлегласці». Пры гэтым журналісты адзначаюць, што адзін з расійскіх вайскоўцаў у палон не здаваўся і адкрыў агонь, таксама немагчыма вызначыць падзеі, якія адбыліся за кадрам пасля гэтага.

Журналісты пацвердзілі, што падзеі адбыліся ў сяле Макееўка ў Луганскай вобласці. Медыцынскі спецыяліст Ронін Хаар заявіла выданню, што салдаты РФ ляжалі без зброі, з выцягнутымі рукамі ці за галавой. «Яны лічацца выведзенымі са строю або некамбатантамі — фактычна ваеннапалоннымі», — заявіла спецыяліст, якая лічыць тое, што адбылося, парушэннем адразу некалькіх канвенцый.

А вось ваенны эксперт Іва Вукусіч сцвярджае, што салдат УСУ можна апраўдаць, таму што нельга вызначыць, калі былі забітыя салдаты РФ (у перастрэлцы ці ўжо пасля). Ён таксама адзначае, што Жэнеўская канвенцыя забараняе імітаваць капітуляцыю для нападу на праціўніка, калі кажа пра ваеннага, які выйшаў з дома са зброяй. Гэтай жа пазіцыі прытрымліваюцца ўлады Украіны.

Каментары8

  • Люди проснитесь
    21.11.2022
    Господи, Люди, АУ !!!
    Если бы Россия не начала захватническую войну против Украины, то не было бы буч, ирпеней, мариуполей,
    макеевок, изнасиловании украинских детей, женщин, убийств украинских детей, женщин, стариков теми, кто неудачно сдался в плен.
  • Аб'ектыўны погляд
    21.11.2022
    Люди проснитесь, а калі б украінскі бандыт Хмяльніцкі (па сумяшчальніцтве тамтэйшы нацыянальны герой) не пайшоў з паклонам да маскоўскага цара і не пачаў вайну супраць ВКЛ і Польшчы, то, магчыма, усё зусім па-іншаму было. І Кіеў быў бы ліцвінскі пасля таго, як украінскіх казакоў-бандытаў пакаралі б за іхнія злачынствы, прынамсі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе яны рэзалі, палілі і рабавалі нашых суайчыннікаў. Так што прачнуцца трэба вам і зразумець, што адно злачынства не апраўдвае іншае. І судзіць трэба ўсіх, хто іх здзяйсняе. І тых украінскіх ваяк, якія страляюць з РСЗА і гармат па Данецку, забіваючы жанчын і дзяцей, таксама. Не кажучы ўжо пра вылюдкаў, якія палонным горла пераразаюць ці проста страляюць. Бо дадзены выпадак ужо не першы. Інакш не трэба казаць пра нейкія каштоўнасці і еўрапейскасць.
  • Абыр.
    21.11.2022
    Показательно покарать, и суд показать по телику.

    Быть кровожадным упырем на войне простительно.
    А быть дурачком - нет.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць