Грамадства1010

Сёння — дзень народзінаў «Нашай Нівы»

«Наша Ніва» была заснавана 116 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года. Выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены перад наступам нямецкіх войскаў. 

Першая старонка першага нумара

На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года.

Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.

8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by (сёння — nashaniva.com), які з'яўляецца сёння самым папулярным беларускамоўным сайтам.

У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, мы цалкам сканцэнтраваліся на сайце.

Але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Пры канцы 2019 года выйшлі дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!».

Улетку 2021 года адбыўся пагром рэдакцыі. Рэдактары Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко былі затрыманыя і асуджаныя да двух з паловай гадоў зняволення.

Аднак «Наша Ніва» выстаяла і працягвае працу.

За апошні час мы расказалі нямала важных гісторый. Пра новую хвалю затрыманняў і прынцып, па якім аўтаматам заводзяць крымінальную справу, пра тое, як надзейна вычысціць з тэлефона небяспечныя для вас фотаздымкі, пра затрыманне чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца ў Чырвоным касцёле. Запусцілі відэанавіны.

Дапамагайце нам і далей быць карыснымі для вас — дзяліцеся інфармацыяй пра тое, што адбываецца вакол, і падтрымлівайце працу НН на «Патрэоне».

Дзякуй, што вы з намі! 

Каментары10

  • Anatol Starkou
    23.11.2022
    «Наша Ніва» была заснавана 116 гадоў таму
    https://web-analytics.online/303730...»
    Я такі дрэўні, што старэйшы за некаторых бацькоў-заснавальнікаў НН і нават перепісваўся з імі на Свабодзе (здаецца з першым рэдактарамНН) і ў Фэйсбук з другім. Як лётала ты свой век па замежжам Беларусі так і лётаеш, Наша Ніва. Лётай. Віншую НН!

  • Аёў
    23.11.2022
    З днём нараджэння!
  • хх
    23.11.2022
    чытаю на "рысунку" - "можно такжо надписаць прозвищэ разомъ з фамильею, кали не захочэце, каб была надрукавана ваша праудзивая фамилия"

    так вось. прозвищэ тады не тое, што прозвішча зараз... і "щ" и "ъ" прысутничаюць, а "ў" не

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць