Спорт44

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга

Зборная Дэмакратычнай Рэспублікі Конга здзівіла ўсіх. У гісторыю гэтага чэмпіянату свету яны ўвайшлі ўжо ля трапа самалёта, нават не выходзячы на поле. 

З'яўленне футбалістаў зборнай ДР Конга на ЧС выклікала сапраўдны фурор у інтэрнэце. Іх экстравагантныя касцюмы з вялікім плямістым прынтам сталі галоўнай тэмай для абмеркавання.

Карыстальнікі сацсетак падзяліліся на некалькі лагераў: адны шчыра захапляюцца каларытам, другія шкадуюць бедных жывёлак, а трэція — спаборнічаюць у гумары.

Леапардавы элемент большасці каментатараў нагадаў культавую галівудскую камедыю 1980-х:

«Я ўжо гэта бачыла… эээ… «Паездка ў Амерыку» з Эдзі Мёрфі?»

«У іх там нават свой Кіркораў ёсць»

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?»

Многіх каментатараў збянтэжыла менавіта форма леапардавай устаўкі, якая з-за спецыфічнага крою выклікала пікантныя асацыяцыі.

«Блін, чамусьці леапардавыя стрынгі праз плячо».

«Леапардавыя трусы трэба насіць НА пінжак!»

«Так вось куды ўсе трусы ад леапардавых бікіні з пляжаў прапалі…»

Тым не менш, шмат хто стыль ацаніў высока: «Толькі яны могуць насіць леапард з такім шыкам, ім гэта безумна пасуе», «Хлапцы на стылі, мне падабаецца».

Іншыя вельмі спадзяюцца, што дзеля прыгожых кадраў не пацярпелі рэальныя драпежнікі.

«Усё, канешне, супер, але з-за гэтай традыцыі рэальна жывёлы пад пагрозай вымірання. Такое сабе — знішчаць цэлы від дзеля 15 секунд пантоў і пары пастоў у сацсетках».

«Я вельмі спадзяюся, што шкуры на іх штучныя, проста імітацыя…»

Даніна гісторыі

Яркі вобраз распрацаваў футбалістам мастацкі кіраўнік брэнда JMAKxPARIS Элвін Джуніор Мак. Дызайнер натхняўся зборнай Заіра (так раней называлася ДР Конга) узору 1974 года. Тады краіна ўпершыню дэбютавала на ЧС, праўда, правальна — прайграла ўсе матчы ў групе з агульным лікам 0:14.

«Элегантнасць — гэта спосаб насіць сваю гісторыю. Гэтая праца — даніна павагі «Леапардам» 1974 года і духу кангалезскіх традыцый», — патлумачыў стваральнік касцюмаў.

Леапард — галоўны сімвал краіны, які змешчаны нават на дзяржаўным гербе. Прынт упрыгожвае і форму зборнай ад брэнда Umbro. Любоў да плямістага драпежніка мае глыбокія карані.

Гістарычна мясцовыя носьбіты ўлады насілі шкуры леапардаў, каб паказаць сваю моц і шляхетнасць.

Знакамітую леапардавую шапку практычна ніколі не здымаў былы дыктатар Мабуту Сэсэ Сэко, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў.

Сярод мясцовых жыхароў доўгі час існавалі легенды пра людзей-пярэваратняў, якія ноччу ператвараюцца ў леапардаў, і нават дзейнічалі адпаведныя таемныя секты.

Для ДР Конга гэта другі чэмпіянат свету ў гісторыі.

Каментары4

  • Цьху
    14.06.2026
    Гэта не даніна гісторыі, гэта даніна сярэднявечнаму цемрашальству з-за якога яшчэ й жывёл знішчаюць.
  • Indrid Cold
    14.06.2026
    Прачытаў і запахла як у школьнай сталоўцы.
    "Глядзіце, чырнасурыя. ЧАРНАСКУРЫЯ!!!"
  • Бгг
    14.06.2026
    Доўгі час існавалі легенды пра людзей-пярэваратняў
    Людей-первертов. Это не легенды.

Цяпер чытаюць

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць