Вайна

Пентагон: У ЗША пакуль няма планаў даць Украіне комплексы «Пэтрыёт»

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША пракаментаваў паведамленні аб тым, што Вашынгтон разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну сучасных супрацьракетных сістэм «Пэтрыёт». Паводле яго слоў, хоць дыскусіі аб гэтым існуюць, зараз такая перадача не плануецца.

«Мы абмяркоўваем шырокі пералік варыянтаў дапамогі Украіне. Мы рэгулярна кансультуемся з украінскімі партнёрамі і іншымі саюзнікамі. Дапамога ў галіне паветранай абароны застаецца прыярытэтам для Міністэрства абароны ЗША і міжнароднай супольнасці. Што тычыцца сістэм Patriot, то на гэтым этапе мы не плануем пастаўляць іх Украіне. Але, паўтаруся, дыскусіі па гэтым пытанні будуць працягвацца», — сказаў Пэт Райдэр ў ходзе брыфінгу ў Пентагоне.

Паводле яго слоў, для кіравання і абслугоўвання такіх складаных сістэм патрабуецца высокакваліфікаваны персанал.

«Калі справа даходзіць да пэўных магутнасцей, такіх як сістэма «Пэтрыёт», або танкі M1, або перадавыя знішчальнікі — гаворка ідзе пра магчымасці, якія патрабуюць досыць істотнай падтрымкі, абслугоўвання і трэніроўкі. Ніводная з гэтых сістэм не функцыянуе па прынцыпе «падключыў і працуй», нельга проста адправіць іх на поле бою і пачаць выкарыстоўваць», — сказаў Райдэр.

Пытанне аб магчымасці прадастаўлення Украіне сістэм «Пэтрыёт», якія б дазволілі ёй эфектыўна абараняцца ад расійскіх ракетных удараў стала прадметам інтэнсіўных абмеркаванняў, галоўным чынам у еўрапейскіх палітычных колах і ў НАТА апошнія тыдні, асабліва пасля падзення ракеты на ўсходзе Польшчы, ахвярамі якога сталі два чалавекі.

Напярэдадні ананімны высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскага Міністэрства абароны заявіў, што ЗША разглядаюць розныя варыянты абароны Украіны ад расійскіх ракетных удараў, у тым ліку сістэмы «Пэтрыёт».

Адказваючы на пытанне, ці будуць ЗША аказваць уплыў на саюзнікаў, калі хтосьці з іх пажадае перадаць «Пэтрыёт» Украіне самастойна, Райдэр заявіў, што не хоча гаварыць ад імя іншых краін, але гэта суверэннае рашэнне дзяржаў.

Аднак, паколькі гэта таксама тычыцца краін НАТА, то ЗША зыходзяць з таго, што гэта стане прадметам абмеркавання ўсяго альянсу.

«Зноў жа, мы будзем працягваць цесна супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю, каб вызначыць, якія абаронныя патрэбы Украіны, і задаволіць іх», — дадаў прадстаўнік Пентагона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць