Літаратура11

Наста Кудасава. Лёгкія сцяла гарсэтам бяды. Верш

Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.

«Гэты верш быў натхнёны навіной пра тое, што пробашч Завальнюк папрасіў зрабіць яго дворнікам пры Чырвоным касцёле. Насамрэч для мастацтва такія дэталі найбольш важныя, нават больш істотныя за рэальную храналогію, з іх паўстае гісторыя — гісторыя знакавых учынкаў. У маім жыцці Чырвоны касцёл займае адметнае месца. Ужо наколькі я не царкоўны чалавек, а вось яго палюбіла, прыходзіла туды заўжды, каб проста адпачыць у самоце ці паслухаць казань. Бадай, адзінае месца ў Мінску, дзе я пачувалася ўтульна, ён мяне трымаў у тым сумным горадзе, пакуль я жыла там», — напісала яна ў своеасаблівай прадмове.

Лёгкія сцяла гарсэтам бяды,
голас у глотцы бетоннай канае,
больш не даюцца ні выдых, ні ўдых —
Мінск, ты вялізная клетка грудная!

Як у жывых тут застацца, калі
свішча надзея з пасечаных венаў?
Дзіўна, што Бог яшчэ не спапяліў
нашу бязлітасную айкумену.

Дзіўна, што ў гэтай зламанасці злой
ёсць яшчэ вернік захоплены — дворнік.
Ён сваёй ціхай, упартай мятлой
лісце ва ўзвышшы духмяныя горне.

Працы стае. Не ўнімаецца Бог —
сыпле і сыпле лісты свае долу
там, дзе за рэбрамі чорных дарог
б’ецца чырвонае сэрца касцёла.

Каментары1

  • Вик
    27.12.2022
    Анастасия Вы большая умничка и невероятно талантливая! Вдохновенья Вам и новых высот!

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец8

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец8

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць