Меркаванні1515

«Калі б мне ў Беларусі такія ўмовы, як у Еўропе…»

Пад Вільняй адбыўся сусветны з’езд беларускіх студэнтаў.

Адбыўся з’езд маладых беларусаў свету. Штогадовыя форумы праходзяць пад назвай USB Rally (United Students of Belarus) — «Сустрэча аб’яднаных студэнтаў Беларусі».

У Літву з’ехаліся студэнты‑беларусы з розных куткоў свету. Больш за ўсё навучэнцаў прадстаўляў мясцовы Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, але былі і беларусы з ЗША, Італіі, Германіі… У цэнтры ўвагі апынулася абмеркаванне студэнцкіх праблемаў. Хтосьці незадаволены якасцю беларускай адукацыі, а хтосьці адчувае на сабе дыскрымінацыю пры навучанні за мяжой.

У час дыскусіі выявіліся разыходжанні як у разуменні стратэгіі дзеянняў, так і жыццёвых прыярытэтаў. Студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, цягнула да глабальных праектаў, такіх, як вяртанне льготаў на праезд. Ідэя не знайшла падтрымкі ў «амерыканцаў». Ілья Куніцкі з Нью‑Ёрка мяркуе: «А навошта студэнтам ільготы? Вы можаце вучыцца і працаваць адначасова. Нельга з маладых гадоў сядаць на шыю грамадству».

Старшыня ж ЗБМА (Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы) Мікола Цімашэнка, напрыклад, выступіў з прапановай стварыць малельныя пакоі ў беларускіх універсітэтах. На яго думку, памяшканні будуць запатрабаванымі, паколькі больш за палову беларускіх студэнтаў — вернікі. «Калі б я жыў у Беларусі, я б лёгка рэалізаваў гэты праект, — заявіў ён. — Такія пакоі існуюць у ВНУ па ўсім свеце».

Арцём Церашонак, які навучаецца ў Беларусі, прэзентаваў праграму рэформ у галіне адукацыі, падрыхтаваную моладзевым клубам пры аналітычным цэнтры «Стратэгія». У ёй закладзеныя такія пункты, як увядзенне ваўчараў на адукацыю, адмена абавязковага размеркавання і стварэнне прыватных школ.

«Амерыканцы» пераконвалі — трэба рабіць дробныя дзеянні. Такія, як дапамога дзеячу Цімоху Вострыкаву — парашутысту, які пасля вайны з амерыканскага самалёта дэсантаваўся ў падсавецкую Беларусь, каб весці змаганне за незалежнасць. «Мы знайшлі яго, і ён зразумеў, што пра яго не забыліся. Ён памёр шчаслівым», — расказала Таццяна Кулакевіч.

Студэнты мяркуюць, што праца на карысць Беларусі не абавязкова тоесная працы ўнутры Беларусі. Большасць з іх не збіраецца вяртацца на радзіму пасля сканчэння навучання. Асноўная прычына — «калі б мне ў Беларусі стварылі такія ўмовы, як у Еўропе…»

Каментары15

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць