Вайна

Украінцы зноў падбілі найсучаснейшы расійскі танк ВІДЭА

Украінскія крыніцы паведамляюць пра знішчэнне ў баі найлепшага расійскага танка Т-90М «Прарыў», прыклаўшы і відэа. Адбылося гэта ў раёне сяла Навасёлаўскае Луганскай вобласці.

Паводле папярэдніх звестак, танк спачатку быў падбіты, яго экіпаж пакінуў машыну. Але доступу да яго ўкраінскія вайскоўцы не мелі, таму, каб не дапусціць эвакуацыі і рамонту танка экспартным коштам у 5 мільёнаў даляраў, яны пазней нанеслі па танку яшчэ адзін удар. Пасля таго танк загарэўся. На ім быў спецыяльны камплект маскіроўкі «Накідка».

Танк Т-90М — мадэрнізаваная версія расійскага танка Т-90. Танк Т-90 для сучаснай расійскай арміі асноўны і мае вялікі попыт на міжнародным рынку. Ён распрацоўваўся ў апошнія гады СССР і паступіў на ўзбраенне расійскай арміі ў пачатку 1990-х. А Т-90М — гэта ўжо распрацоўка апошняга часу, яго прадставілі некалькі гадоў таму, а серыйная вытворчасць пачалася толькі ў 2021-м.

Увосень 2022 года Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны паведамляла пра тое, што ўкраінцам удалося захапіць гэты танк у якасці трафея. 

Чытайце таксама:

Украінцы захапілі найсучаснейшы расійскі танк Т90М

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць