Міністр замежных спраў Ірана: Мы не прызнаём анексію Крыма і іншых рэгіёнаў Украіны
Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахіян у інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу TRT World выразна акрэсліў пазіцыю Ірана ў дачыненні да магчымасці прызнання анексаваных Расіяй тэрыторый Украіны, перадае «Свабода».

Хасейн Амір Абдалахіян
«Мы прызнаём суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краін у рамках міжнародных законаў, таму, нягледзячы на выдатныя адносіны паміж Тэгеранам і Масквой, мы не прызналі аддзяленне Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей ад Украіны», — заявіў Абдалахіян.
Ён таксама сказаў, што ўлады Ірана настойваюць на сваім «паслядоўным прынцыпе» ў знешняй палітыцы.
«Калі мы кажам, што канфлікт ва Украіне — гэта не рашэнне, мы верым у сваю пазіцыю як у фундаментальны палітычны прынцып», — дадаў міністр.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Сербіі: Для нас Крым — гэта Украіна, і Данбас — гэта Украіна
«Наша стратэгічнае цярпенне не бязмежнае». Іран пагражае Зяленскаму пасля прамовы ў Кангрэсе
-
У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў
-
Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца
-
Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя
Каментары
https://web-analytics.online/307978
Рашка изгой, а новые фашисты в кремле политические трупы, которые скоро и эту форму изменят.