Свет11

СМІ: За рассыланнем бомбаў па пошце ў Іспаніі стаіць ГРУ

У гэтай справе магло удзельнічаць сакрэтнае падраздзяленне расійскай вайсковай выведкі, тое самае, у якім служаць вядомыя расейскія агенты «Пятроў» і «Башыраў» (Аляксандр Мішкін і Анатоль Чапіга), якія атруцілі Скрыпалёў.

Фота: Paul White, AP

Прадстаўнікі амерыканскай і брытанскай выведкі супольна са следчымі гішпанскай нацыянальнай паліцыі прыйшлі да высновы, што за леташняй рассылкай бомбаў у Іспаніі можа стаяць расейскае ГРУ і «Расейскі імперскі рух». Аб гэтым са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША піша газета The New York Times.

Следства лічыць, што рассыланне бомбаў магло ажыццявіць ГРУ праз радыкальную ўльтраправую групоўку «Расейскі імперскі рух» (РІР), у якой ёсць прыхільнікі ва ўсёй Еўропе і асабліва ў Іспаніі, а таксама ёсць свае ўласныя цэнтры вайсковай падрыхтоўкі ў Санкт-Пецярбургу. Следчыя адсачылі, што ключавыя чальцы группоўкі падчас нападу якраз знаходзіліся ў Іспаніі. 

Дзярждэпартамент ЗША ў свой час ужо ўносіў РІР у спіс глабальных тэрарыстычных арганізацый, а таксама адзначаў, што групоўка мае сувязі з расейскімі спецслужбамі. 

«РІР праводзіла ваенізаваную падрыхтоўку прыхільнікаў перавагі белай расы і неанацыстаў у Еўропе, а таксама актыўна працуе над тым, каб згуртаваць гэтыя групы», — гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента.

Фота: Alexander Zemlianichenko, AP

Афіцыйныя асобы ЗША мяркуюць, што мэтай нядаўніх тэрарыстычных актаў у Іспаніі было запалохванне еўрапейскіх саюзнікаў па НАТА, якія дапамагаюць Украіне абараняцца ў вайне супраць Расіі. У прыватнасці, адна з бомбаў па пошце была адпраўлена зброевай кампаніі Instalaza, гранатамёты вытворчасці якой Іспанія перадае Украіне, а іншая бомба ўвогуле адправілася на авіябазу Тарэхон, дзе размешчаны аб'яднаны цэнтр паветраных аперацый НАТА ў Міжземным моры.

Амерыканскія чыноўнікі падазраюць, што да тэрактаў датычнае сакрэтнае падраздзяленне ГРУ №161 (цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў на базе вайсковай часці №29155 у Маскве), якое спецыялізуецца на сабатажах, выбуховай дзейнасці і арганізацыі забойстваў на еўрапейскім кантыненце.

Гэта падраздзяленне налічвае не больш за два дзясяткі чалавек, але адзначылася атручэннем Скрыпалёў у Солсберы, замахам на балгарскага зброевага бізнэсмена Емяльяна Гебрэва, падрывам чэшскага склада ўзбраенняў у Врбеціцэ, а таксама ў многіх іншых справах.

Фота: wikimedia.org

Нагадаем, што ў канцы лістапада і пачатку снежня мінулага года ў Іспаніі невядомыя разаслалі прыкладна шэсць пасылак з бомбамі. Іх даставілі, у тым ліку ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра краіны, міністэрства абароны, на авіябазу, завод па вырабе ўзбраенняў, а таксама ў пасольствы Украіны і ЗША. У выніку тэрактаў пацярпеў супрацоўнік украінскай амбасады ў Мадрыдзе, ён атрымаў раненні, калі адкрыў пасылку.

Чытайце яшчэ:

У Польшчы выратавалі вадалазаў з Іспаніі. Але пасля задумаліся: а што яны рабілі?

ЗША прызнаюць ПВК «Вагнер» міжнароднай злачыннай арганізацыяй

Каментары1

  • Специально для Valadzimir
    23.01.2023
    Специально для Valadzimira, который любит просовывать здесь в комментариях «российский имперский дух» и рашисткую пропаганду, что якобы в Украине фашисты. Но как мы видим, фашизм пришел именно в востока в виде «русского мира» и его имперского духа! >>> «Групоўкп «Расейскі імперскі рух» (РІР) праводзіла ваенізаваную падрыхтоўку прыхільнікаў перавагі белай расы і неанацыстаў у Еўропе, а таксама актыўна працуе над тым, каб згуртаваць гэтыя групы.»

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць