Дваццаць два байцы палка Каліноўскага атрымалі медалі за баявыя заслугі ад Рады БНР
Медаль за баявыя заслугі — баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была заснаваная Дэкрэтам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ад 21 студзеня 2023 года. 9 сакавіка адбылося першае ўзнагароджанне ім.

Медаль надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 Сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку ў баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.
Першае ўзнагароджанне медалём БНР за баявыя заслугі адбылося 1 лютага 2023 года, у дзень 160-х угодкаў пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі.



Медаль атрымалі 22 вайскоўцы палка імя Кастуся Каліноўскага, якія праявілі адвагу ў баях супраць расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне.
Афіцыйнае ўручэнне медалёў адбылося 9 сакавіка 2023 года і сталася першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагарод за адвагу на полі бою з часоў Рэчы Паспалітай, паведамляе сайт Рады БНР.
-
На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ
-
Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
Каментары
Я лічу, трэба каб усіх беларускіх дабраахвотнікаў вызналі арміяй Беларусі, і афіцыйна дапамагалі зброяй.
У Ціханоўскай ейсць вызнанне і легітымнасць але няма зброі,
у каліноўцаў і тэррору есць зброя але няма афіцыйнага статусу, лагічны наступны крок - не слухаць украінскіх палітыкаў (якія хацелі б збрабіць каліноўцаў сваімі марыянеткамі ці падсунуць ім шчыгельскага), а аб'яднацца