Грамадства22

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» 13 красавіка выйшаў сюжэт «Как вливают средства на раскачку Беларуси в регионах и за сколько готовы продать Родину?» Ён быў прысвечаны Леаніду Гаравому — актывісту з Гарадка, які многа гадоў запар займаўся развіццём рэгіянальных незалежных СМІ, выдаваў бюлетэнь «Гасцінец» і падтрымліваў дзейнасць інтэрнэт-сайта haradok.info, піша БАЖ.

У сюжэце дзяржаўнага тэлебачання былі выкарыстаныя відэазапісы, зробленыя падчас ператрусу ў Леаніда Гаравога, які адбыўся 15 сакавіка: гледачам паказалі бела-чырвона-белыя сцяжкі і кнігі, знойдзеныя сілавікамі ў жыллі актывіста. А таксама фрагменты апытання ў пастарунку, дзе спадар Гаравы кажа, што мэтай яго дзейнасці было ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі.

Ён не адмаўляе тое, што развіццю рэгіянальных незалежных СМІ спрыялі замежныя спонсары, і аўтарка сюжэта Марына Раманоўская называе гэта «продажам Радзімы». 

Журналістка БТ увогуле на стрымліваецца ў выразах: Леаніда Гаравога яна характарызуе як «ярага прадстаўніка старой апазіцыі», якая знаходзіцца пад наглядам замежных куратараў», а рэгіянальныя СМІ дэмакратычнага напрамку, паводле Марыны Раманоўскай, пішуць на «патрэбныя гаспадарам тэмы». І «самыя смажаныя порцыі дэструктыву», на яе думку, публікуюцца напярэдадні нейкіх важных дзяржаўных падзей — як было з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

У відэасюжеце згадваецца прадстаўнік беларускай супольнасці ў Польшчы Яраслаў Іванюк.

Марына Раманоўская падкрэслівае, што ён «этнічны паляк», здзекліва называе яго «панам» і сцвярджае, што менавіта ён перадаваў грашовыя сродкі Леаніду Гаравому, беручы справаздачы пра «колькасць дыструктыву». Пры гэтым журналістка дзяржаўнага тэлебачання зазначае, што Іванюк — гэта ўсяго толькі «адно са звёнаў ланцугу па распіле валюты», і сцвярджае, што да беларускіх «ідэйных» актывістаў даходзяць далёка не ўсе прызначаныя сродкі.

Таксама Раманоўская ўгледзела ў падтрымцы незалежнага рэгіянальнага друку «след польскіх спецслужб», якія імкнуцца «раскачаць Беларусь».

Відэасюжэт заканчваецца пагрозамі, што ўсіх, праз каго робяцца «замежныя ўліванні», абавязкова знойдуць беларускія сілавікі.

І дэманструецца «карцінка», як пенсіянера Леаніда Гаравога цягнуць пад рукі двое мажных міліцыянтаў.

Пасля ператрусу і апытання ў пастарунку спадар Гаравы адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту: 16 сакавіка суд Гарадоцкага раёна прызнаў яго вінаватым у распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Каментары2

  • Ёсік
    17.04.2023
    Аргазм атрымала, Марына? Якая поскудзь засела ў дзяржаўных СМІ. Ці разумееце, што вы ў адказе за ўсе свае "рэпартажы", бо акрамя распальвання варажнечы між грамадзянамі Беларусі, вы нічым іншым не займаецеся.
  • тутака-тамака..
    17.04.2023
    Ёсік, уседазволеннасць мазгавую "жыжу" адключае напрач...

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць