З сённяшняга дня ваеннаабавязаныя, якія бяруць удзел у праверцы баявой гатоўнасці, пачынаюць адпраўляцца дадому, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Фота: Канстанцін Бяляўскі / агенцтва «Ваяр»
Ваеннаабавязаныя, якія паказалі, паводле Мінабароны, высокія вынікі па прадметах баявой падрыхтоўкі, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, распавялі ў ведамстве.
Маштабная праверка баявой гатоўнасці пачалася ў пачатку красавіка. Тады паведамлялася, што праверка гатоўнасці можа расцягнуцца на 35 сутак, але ў Мінабароны запэўнівалі, што да 9 мая ўсе прызваныя на зборы вернуцца дахаты.
«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца
«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы
«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці
Каментары