Грамадства

У Гомелі пачалі судзіць па пратэсных артыкулах бармена «Кватэрніка» Глеба Вятошкіна

Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама па «народным артыкуле» 342 (ч. 1) — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзел у іх, паведамляе «Вясна».

Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння аддзялення замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам.

Пра затрыманне Вятошкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.

Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Учора, 3 мая, Глеб адзначыў свой дзень нараджэння.

Падтрымаць палітвязня: Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, СІЗА №3, Вятошкін Глеб Сяргеевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе5

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць