Грамадства88

У Віцебску судзяць выкладчыц тэхналагічнага ўніверсітэта, сярод іх загадчыцы кафедраў

Дзвюх загадчыц кафедраў і дацэнта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта сёння судзяць у судзе Першамайскага раёна Віцебска па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў мясцовы тэлеграм-канал.

Фота: Укантакце, wikimedia.org, orshanka.by

Пад суд патрапілі загадчыца кафедры канструявання і тэхналогіі адзення і абутку, кандыдат тэхнічных навук Наталля Бадзяла, загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу доктар эканамічных навук Галіна Яшава, дацэнт кафедры дызайну і моды Таццяна Макляцова.

Судзіць жанчын па артыкулах 24.23 ч. 1 і 19.11 ч. 2 суддзя Алена Жук.

Раней стала вядома пра суд над дацэнтам кафедры дызайну і моды гэтага ўніверсітэта Наталляй Тарабука.

У мінулым жа годзе быў арыштаваны (а пасля звольнены) старшы выкладчык кафедры тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў Дзмітрый Квяткоўскі.

Каментары8

  • Пернік
    11.05.2023
    Прыгожыя і годныя жанчыны. Дай вам бог моцы і здароўя.
  • сведка абароны
    11.05.2023
    Будзе мець значэнне, хто праектаваў абутак, які носіць паважаная суддзя.
  • mikola
    11.05.2023
    Jakija prygozyja vykladczycy. Jany ni vedali-ekstremiskija materijali ne raspausiuzvac?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў53

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Змена клімату пагражае смаку гарбаты2

Дубль Холанда вывеў Нарвегію ў плэй-оф1

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

У Англіі трохгадовы хлопчык пайшоў з бацькамі ў заапарк і апынуўся ў вальеры з кракадзіламі

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў53

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць