Культура

«Калі б музыканты нашыя вясковыя заспелі сталёвыя струны, то традыцыя не перарывалася б». Гусляр расказаў, як спалучае традыцыйны народны інструмент і сучасную музыку

Фрэдзі Мерк’юры, Озі Озбарн, Віктар Цой і знакамітыя «Песняры». Сусветныя і айчынныя хіты па-беларуску ды яшчэ пад гуслі прапануе майстар-гусляр Алесь Чумакоў. Суполка «Мова Гомель» дазналася, як яму прыйшла ідэя спалучыць традыцыйны народны інструмент і сучасную музыку, і ці лёгка навучыцца граць на гуслях.

«Мая прыгода з гуслямі пачалася ў знакавым будынку Рэвалюцыйная, 15 у Мінску. Мы прыйшлі на сустрэчу, каб пайграць у адным вядомым гурце. Там прафесійныя музыкі сабраліся, гітарыст, флейтыстка, барабаншчык, якія сказалі, што будзем на сваіх інструментах граць.

А ў лідара гурта была велізарная калекцыя іншых інструментаў: мандаліна, колавая ліра, гуслі. Адпаведна ўсё гэта дасталася мне, а мне цікава было вучыцца на гэтым граць.

Я — музыка-аматар, музычная адукацыя ў мяне не скончана, я закінуў музычную школу па скрыпцы ў свой час. Напэўна, таму ў мяне былі развязаныя рукі, я не быў прыкаваным да аднаго тыпу інструментаў, мне ўвогуле цікава засвойваць усё, што да мяне трапляе.

У мяне цяпер велізарная калекцыя інструментаў дома, яны развешаныя па сценах, няма нават вольнага месца. Банджо, дуды розных краін, струнныя інструменты. Але тады ўпершыню гуслі для мяне патрапілі.

І гэта быў у добрым сэнсе шок: наколькі ў гэтым нібыта простым кавалку дрэва ўсё прадумана. У мяне інжынерная адукацыя, і я проста звар’яцеў, як гэта ўсё разумна, як гэта гучыць «выкшталцона», і як гэта проста. Гуслі спадабаліся, і я падумаў, што хачу граць на гэтым інструменце».

Гэта быў 2002 год. Раней Алесь шмат паездзіў па розных фестывалях аўтарскай песні з гітарай. Кажа, што выцягнуў з гітары «ўсё, што мог»:

«Я ездзіў і кожны раз спрабаваў прывезці на гэтыя фестывалі з гітарай штосьці іншае, нейкае іншае гучанне. І ўсё як ні спрабуеш, усё роўна «блатны» гэты ля-мінор тырчыць.

І б’е гітара, агрэсіўная вельмі ў яе атака, кіслотная. Хочацца штосьці такое мілагучнае. І гуслі былі адказам на гэтае пытанне: вось, я гэта шукаў».

 З таго часу Алесь Чумакоў пачаў думаць, як навучыцца граць на гуслях, адпаведна быў патрэбны ўласны інструмент. А дзе яго ўзяць? Адказ просты: зрабіць самому. З 2002 года па 2013 ён зрабіў можа каля паўсотні гусляў, але ўсе прадаваў:

«Я быў малады спецыяліст, у жыцці не ўладкаваны, грошай не было, мне пасля канцэрта прапаноўваюць набыць, я кажу, ну забірайце. У 2013 годзе я ўжо «жалезна» адразу зрабіў некалькі гусляў пра запас і вырашыў, што ўсё, гэта мае інструменты, іх не прадам».

Гуслі, і ці лёгка на іх навучыцца граць

На сёння Алесь Чумакоў працягвае займацца вырабам гусляў і прымае замовы. Кажа, што навучыцца граць на гуслях даволі лёгка, там 11 струн і 11 нот, браць заняткі можна таксама ў яго. Дарэчы, у мінулым годзе ў Алеся быў пажар у доме пад Мінскам, у выніку згарэла ўся майстэрня. Таму цяпер выступы, у тым ліку канцэртны тур па гарадах Польшчы, гэта спосаб зарабіць на далейшы рамонт.

Набываюць жа гуслі музыкі, тыя, хто цікавіцца музычнымі інструментамі, тыя, хто цікавіцца старадаўняй музыкай, хто хоча дома памузыкаваць.

Гуслі маюць паўтары тысячы гадоў гісторыі!

«Ускосныя згадкі пра гуслі адносяцца да VI стагоддзя, а першыя археалагічныя знаходкі — з канца X стагоддзя. Я смела кажу, што гэта адзін з першых прафесійных інструментаў на нашых землях, тое, на чым не сорамна было для князя пайграць.

Струны былі на гуслях залатыя, і гэта не эпітэт, сапраўды са сплаву з вялікім працэнтам золата. Гэта археолагамі знойдзена, і даказана, што струны з золата гучаць таксама, а нават і лепей, за сённяшнія сталёвыя, з нержавеючай сталі.

Рабілі звычайна з клёну, вольхі, елкі, дубу, ліпы — гэта традыцыйныя віды дрэваў для гусляў. Таму калі ў фальклоры згадваецца нешта кляновае, яваравае, то гэта сто працэнтаў пра гуслі».

Што цікава: гуслі ўзніклі ў раннім Сярэднявеччы, і было гэта звязана з росквітам «ювеліркі». Гуслі рабілі там, дзе маглі выцягнуць металічныя струны. Розныя конскія валасы, кішкі, медныя струны з’яўляюцца пазней і звязаныя з заняпадам інструмента. Бліжэй да XX стагоддзя, калі з’явіўся доступ да сталёвых струн, гуслі ўжо не заспелі гэтага і занепадаюць.

«У нас у Пінску, Тураве, Мазыры да спалення, Гомелі, Віцебску, Гродне, Полацку можна шукаць гуслі, яны там павінны быць, таксама ў Старым Мінску.

Апошнія двое гусляў нашых — на іх медныя струны, музыканты на іх не паспелі паставіць сталёвыя. Калі б музыканты нашыя вясковыя заспелі сталёвыя струны, то традыцыя не перарывалася б».

Альбом «Летуценнік»

Толькі ў красавіку ў Мінску Алесь Чумакоў прадставіў свой новы альбом пад назвай «Летуценнік», з якім цяпер выправіўся ў гастрольны тур. Гэта два дзясяткі песень у перакладах сяброў-паэтаў Сержука Сокалава-Воюша і Макса Шчура.

«Рэпертуар каля вогнішча беларускамоўны заканчваўся на песні дзясятай, спяваць хацелася, а няма чаго. І калі Сяржук Сокалаў-Воюш зрабіў пераклад «Песняроў» першы, у мяне проста адлягло. Гэта ж сотні песень, якія я магу ўзяць і заспяваць па-беларуску, калі ёсць такія сябры-перакладчыкі.

З’явіўся Сяржук, Макс, і панеслася. Яны зрабілі шмат-шмат цудоўных перакладаў. Я не паспяваю спяваць усё, што яны дасылаюць. Ужо можна асобную праграму па Цою зрабіць.

Цалкам сабралася праграма песень пасляваенных, але яны чакаюць лепшых часоў, і гэтыя песні варта будзе паказаць. Творчых планаў багата. Булата Акуджавы, Уладзіміра Высоцкага шмат перакладаў, гэта таксама вырасце ў канцэртныя праграмы. У мяне цяпер ёсць час займацца запісамі. У год будзе па дзве, тры, чатыры выходзіць праграмы».

Як праз увесь свет насіць у сэрцы Гомель

У альбоме «Летуценнік» знайшлося месца і для перакладу Сержука Сокалава-Воюша з польскай мовы песні «Мой любы Гомель».

У 1927 годзе ў Парыжы падчас эміграцыі Ілья Эрэнбург піша кнігу «Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванца». Незадоўга да ад’езду пісьменнік наведваў Гомель, вынікам чаго і стаў раман пра бурлівае жыццё Ройтшванца, краўца з Гомеля, які ўвесь час трапляе ў абсурдныя сітуацыі і, знаходзячыся ў розных краінах, прызнаецца ў любові да свайго роднага горада. Дзякуючы Лазіку Еўропа даведалася пра Гомель, а самога Лазіка часта называлі «яўрэйскім Швейкам».

Алесь Чумакоў запрашае ўсіх, хто цікавіцца яго творчасцю, а таксама гуслямі, наведваць яго старонку на youtube — gusliby. Дарэчы, там з’яўляюцца і поўныя запісы з выступаў музыканта.

«Як толькі вы трошачкі паспрабуеце пайграць на гуслях, то ўжо пачняце задумвацца пра сваю музычную кар’еру гусляра», — абяцае Алесь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць