Культура11

«Адмовіўся ехаць на канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі». Музыкі расказваюць, за што іх уносілі ў «чорныя спісы»

Музыкі Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і Юрый Стыльскі згадваюць, як траплялі ў «чорныя спісы» ў розныя гады, а палітык і былы міністр культуры Павел Латушка расказвае, хто гэтыя спісы спускаў.

Лявон Вольскі Леонид Вольский Leanid Volski
За гады сваёй творчасці Лявон Вольскі тройчы трапляў у «чорныя спісы». Скрын відэа ютуб-канала супольнасці «Сумленныя людзі»

Пра гэта дзеячы расказалі на ютуб-канале супольнасці «Сумленныя людзі».

Тры хвалі «чорных спісаў»

За гады сваёй творчасці, згадвае Лявон Вольскі, ён тройчы трапляў у «чорныя спісы». Першы спіс быў створаны ў 2004 годзе пасля таго, як летам на мінскай плошчы Бангалор музыканты выступілі на дазволеным уладамі мітынгу, які быў прысвечаны 10-годдзю прэзідэнцтва Лукашэнкі. На тым мітынгу выступілі N.R.M., Zet, «Палац», Neuro Dubel і Drum Ecstasy. У выніку забаранілі ўсіх удзельнікаў канцэрта.

Вольскі згадвае, што ў той час ён вельмі перажываў, хадзіў высвятляць, што адбываецца, да намесніка міністра культуры.

«Гэта было глупствам ад пачатку. Таму што ніколі не трэба да іх хадзіць, аббіваць парогі. Ты нічога ўсё роўна не вырашыш, таму што гэта вырашаецца не на ўзроўні намесніка міністра культуры. А вырашае тая асоба, якая ўсё вырашае ў краіне».

У «чорны спіс» можна было патрапіць і без удзелу ў мітынгах. Гурт «Дай дарогу!» патрапіў туды ў 2005 годзе пасля таго, як прэзентаваў сваю песню «Сане». Гурт быў пад забаронаю тры гады.

У «чорны спіс» можна патрапіць і за адмову спяваць палітычныя песні. Як згадвае лідар гурта «J:MОРС» Уладзімір Пугач, упершыню гурт унеслі ў «чорныя спісы» ў 2006 годзе, калі ён адмовіўся ехаць на серыю канцэртаў у падтрымку Лукашэнкі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Але ў той час забарона працягвалася 7—8 месяцаў.

Як згадвае Лявон Вольскі, у канцы 2007 года падзьмуў «вецер перамен», пачалі «гуляцца ў лібералізацыю», і «чорныя спісы» былі адмененыя.

Яны з'явіліся зноў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Тады шэраг музыкаў выступіў з асуджэннем дзеянняў рэжыму. Гэтым разам, як згадвае Вольскі, у спісы патрапіла значна болей дзеячаў, а сітуацыя з забаронаю была значна горшай. Ён адзначае, што калі ў першы перыяд забароненым музыкантам можна было падпольна выступаць у нейкім рэстаране, кавярні, то ў другі перыяд гэта добра кантралявалася.

Па словах Лявона Вольскага, другая хваля так афіцыйна і не скончылася. «Проста ўсё стала паціху размарожвацца. Засталіся забароненымі некаторыя пляцоўкі для выступу».

«Пазней зʼявіўся Symbal.by і Павел Белавус з сеткай магазінаў, пайшлі канцэрты, фестываль «Рок за баброў», Lidbeer. Здавалася, што мы такія еўрапейскія становімся, вельмі цікавыя. У нас усе пачалі выплюхваць свой патэнцыял», — прыгадвае лідар «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі.

Пасля падзей лета-восені 2020 года, калі дзеячы культуры актыўна падтрымалі пратэсты, праз некаторы час яны патрапілі над забарону, а шмат хто і ў засценкі турмаў.

«Цяпер забаронены ўсе, таму што кожны музыка, нават інструменталіст, гітарыст ці бубнач недзе засвяціўся ў пратэсных актыўнасцях. Хтосьці хадзіў, хтосьці запісваў пратэсную песню. Таму цяпер у Беларусі ў «чорных спісах» нават тыя, хто іграе ў кавер-бэндах»,

— адзначае Вольскі.

Ці былі калі «чорныя спісы» афіцыйна зацверджаныя

Вядома, што ў «чорныя спісы» патрапілі не толькі музыканты, але і мастакі, работнікі культурных устаноў. Але, як згадваюць непасрэдныя іх фігуранты, яны ніколі не бачылі афіцыйна зацверджаных спісаў. Нехта пра іх даведваўся з інтэрнэту ці ад сваіх калег.

Павел Латушка захаваў копію «чорнага спіса», які існаваў у 2011 годзе. Па яго словах, у ім гаварылася пра тое, што асобы і калектывы, якія ў яго ўключаныя, не маюць права выступаць на публічных мерапрыемствах, якія падтрымліваюцца дзяржавай, а іх дзейнасць нельга асвятляць у медыя.

Латушка згадвае, што кожны панядзелак міністраў сацыяльнага блока збіраў на нараду намеснік Адміністрацыі Лукашэнкі па ідэалагічных пытаннях.

І падчас адной з такіх нарад намесніца кіраўніка ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Ірына Дрыга раздала ўсім спіс на адной старонцы без подпісу. Пазней ён быў накіраваны ва ўсе аблвыканкамы, усе буйныя дзяржаўныя ўстановы. Туды побач з беларускімі дзеячамі патрапілі прозвішчы амерыканскіх акцёраў Іэна Мак-Келена, Кевіна Спэйсі, Кевіна Клайна.

«У той момант яны не гатовыя былі падпісаць гэты дакумент. Сама Дрыга не хацела гэта падпісваць, бо не хацела падстаўляцца. Яна і так стала такім «шэрым кардыналам». Яна хацела застацца ў цені», — адзначае былы міністр культуры. Латушка ўпэўнены, што спіс ствараў КДБ.

Ён згадвае выпадак, калі ў 2011 ці 2012 годзе ў Міністэрства культуры прыйшоў ліст з КДБ са спісам з больш за сотню прозвішчаў. Яны ўсе былі ахарактарызаваныя як нелаяльныя і іх трэба было звольніць. Але, як адзначае Латушка, ён не накіраваў гэты ліст на выкананне, толькі папярэдзіў некаторых дзеячаў, што яны ў спіс патрапілі, каб мелі на ўвазе, што КДБ дзейнічае супраць іх.

Як жыць з «чорнымі спісамі»

Уладзімір Пугач лічыць, што трэба працягваць рабіць тое, у што ты верыш і што ты ўмееш. І такім чынам захоўваць сябе. «Калі кожны будзе захоўваць сябе, то мы не страцім грамадства. Нават калі частка яго знаходзіцца не ў Беларусі. У нас за мяжою ёсць магчымасць нешта рабіць. У адрозненне ад тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. Таму трэба рабіць і за сябе, і за іх».

Павел Латушка лічыць, што ў сённяшніх умовах неабходна пазнаваць і захоўваць беларускую культуру ў сем'ях, у краіне, за мяжою. Але галоўнае, адзначае палітык, рабіць усё, каб ліквідаваць гэтую сістэму.

На думку Лявона Вольскага, цяпер шмат магчымасцяў далучыцца да беларускай культуры. Галоўнае, мець да яе інтарэс: «Проста заходзіш у тэлеграм і знаходзіш там усякія беларускія каналы».

Чытайце яшчэ:

Праляскоўскі пра «чорны спіс»: гнюсная фальшыўка

Чорны спіс: хроніка беларускага андэграўнду — відэа

Латушка: Аўтар «чорнага спіса» музыкантаў — Ірына Дрыга 

Каментары1

  • даведка
    13.06.2023
    Зато лидер группы «Экивоки» Александр Сухарев радикально сменил свой имидж и теперь по-стахановски участвует во всех правительственных концертах и сборищах ябатек ради получения к пенсии звания заслуженного артиста, как до него это сделал Валерий Шмат.

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць