Грамадства99

Невядомы расіянін перадаў закінутую сядзібу вялікіх князёў Раманавых пад Барысавам фонду Талая

Дом-сядзіба вялікіх князёў Раманавых у аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна здабыла новых гаспадароў: яе невядомы расіянін падарыў фонду Аляксея Талая. Пра гэта 28 чэрвеня ва Уфе на сустрэчы кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Расіі і Беларусі распавёў сам Аляксей Талай, заўважыла выданне Ex-Press.by ў башкірскай прэсе.

Цяпер фонд Талая плануе пабудаваць тут рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей, якія страцілі канечнасці. 

Калі менавіта невядомы расіянін стаў уладальнікам гэтай сядзібы, невядома. Але цяпер для будаўніцтва тут самай сучаснай, забяспечанай усім неабходным абсталяваннем установы старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка прапанавала не аб'яўляць збор сродкаў, а выкарыстаць бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Дом-сядзіба вялікіх князёў царскага дому Раманавых у аграгарадку Стара-Барысаў ужо шмат гадоў разбуралася. Тут мянялася шмат гаспадароў, былі спробы аднаўлення і рэканструкцыі, але яны не мелі поспеху. 

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фонд Аляксея Талая збірае дапамогу для самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» і прывозіць у Беларусь на «аздараўленне» дзяцей з акупаваных тэрыторый, што прызнана Міжнародным крымінальным судом ваенным злачынствам.

Каментары9

  • Жо
    29.06.2023
    А Талай гэта нейкі беларус? Ці пра гэта "крыніцы ў міліцыі" прасілі не пісаць?
  • Лара
    29.06.2023
    Вы не ведаеце хто такi Талай????
  • Ноўнэйм
    30.06.2023
    Знесці нахер гэтую маскальскую халупу! А цэнтр зрабіць ў амаль цалкам разбураных маёнтках нашых прашчураў-беларусаў!

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць