Навука і тэхналогіі11

Meta запусціла новы сэрвіс Threads. Шмат хто называе яго «забойцам твітара»

Як працуе новая праграма?

Кампанія Facebook Meta запусціла новы сэрвіс Threads, які павінен скласці прамую канкурэнцыю кампаніі Twitter. У першыя сем гадзін пасля запуску на платформе зарэгістравалася каля дзесяці мільёнаў чалавек.

Па функцыянале Threads падобны да твітара і, як сказаў кіраўнік Meta Марк Цукерберг, стане яго «дружалюбным канкурэнтам».

«Спатрэбіцца час, але, думаю, наша праграма збярэ больш за мільярд карыстальнікаў. Twitter меў магчымасць зрабіць гэта, але не рэалізаваў яе. Спадзяюся, у нас атрымаецца», — сказаў Цукерберг, адказваючы на пытанне, ці стане яго новае дзецішча больш папулярным за твітар.

Паводле яго слоў, залогам поспеху Threads стане прыязная атмасфера на платформе, піша Бі-бі-сі.

«Значна больш важна падвергнуцца нападкам з боку незнаёмцаў у твітары, чым ілжываму шчасцю ў паказушным Instagram», — адказаў на гэта ўладальнік Twitter Ілан Маск.

Эксперты прадказваюць, што многія карыстальнікі твітара пяройдуць на новую платформу праз незадаволенасць зменамі, якія Маск увёў пасля куплі сацсеткі.

Ілан Маск пачаў з таго, што звольніў амаль палову супрацоўнікаў, а затым пачаў абмяжоўваць функцыянал для ўладальнікаў бясплатных акаўнтаў, спрабуючы прымусіць іх падпісацца на платную версію сэрвісу Twitter Blue.

У мінулую суботу ён увёў чарговае абмежаванне на колькасць твітаў у дзень, даступных для прагляду з бясплатных акаўнтаў.

Як працуе Threads

Threads прызначаны для абмену кароткімі тэкставымі паведамленнямі, якія, як і ў твітары, можна лайкаць, каментаваць або рэпосціць.

Допісы абмежаваныя 500 знакамі.

Спампаваць Threads можна ўжо ў 100 з лішнім краінах, але на тэрыторыі Еўрасаюза ён пакуль недаступны праз заканадаўства, якое рэгулюе лічбавы рынак.

Карыстальнікі, у якіх ужо ёсць акаўнт у Instagram, змогуць увайсці ў сістэму са сваімі ўліковымі данымі.

Спецыяльныя налады дазваляюць дубляваць кантэнт адразу на абедзвюх платформах. Гэтая функцыя ўключае допісы, спасылкі, фатаграфіі і відэаролікі працягласцю да пяці хвілін.

Таксама любыя ўліковыя запісы, якія карыстальнікі блакуюць у Instagram, аўтаматычна блакуюцца ў Threads.

Карыстальнікі Threads маюць магчымасць кантраляваць, хто можа «згадваць» іх у сваіх пастах, і мадэраваць адказы на паведамленні, якія змяшчаюць пэўныя словы.

Пакуль сістэма працуе не зусім гладка: першыя карыстальнікі паведамляюць аб праблеме з загрузкай малюнкаў. Распрацоўшчыкі вітаюць фідбэк, які дапамагае ліквідаваць непаладкі.

Meta — не адзіная кампанія на рынку, якая ўступіла ў канкурэнцыю з Twitter. Раней ужо з'явіліся такія платформы, як Mastodon, Spill і Truth Social з падобным функцыяналам і задачамі, але рэальнай пагрозай кампаніі Маска яны не сталі.

Threads між тым, па сцвярджэнні многіх экспертаў і інвестараў праекта, можа стаць сапраўдным «забойцам твітара».

Каментары1

  • Толицио
    06.07.2023
    Цукерберг - это демократичный аналог Саши 3 % на швейной машинке шить начал,поэтому все они иные ,чем все.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць