Грамадства

Тэрарысты зьбіраліся ўзарваць самалёты ў найбліжэйшыя дзень-два

У паліцыі заяўляюць, што сярод арыштаваных -- усе кіраўнікі групы, якая плянавала тэракты. Бомбы яны зьбіраліся сабраць проста на борце самалёту з бяскрыўдных на выгляд вадкіх кампанэнтаў.

Пра гэта паведаміла агенцтва «Ройтар» са спасылкай на крыніцы ў брытанскіх службах бясьпекі. Сёньня, 10 жніўня, былі арыштаваныя больш за 20 чалавек. У паліцыі кажуць, што сярод іх знаходзяцца ўсе кіраўнікі групы, якая плянавала тэракты. Бомбы яны зьбіраліся сабраць проста на борце самалёту з бяскрыўдных на выгляд вадкіх кампанэнтаў.

У многіх аэрапортах сьвету прымаюцца ўзмоцненыя захады бясьпекі, у Вялікабрытаніі пасажыраў не прапускаюць у самалёт зь любымі сумкамі. Іх трэба здаваць у багаж. Пажадана браць толькі пашпарт, білет, партманэт.

Забаронена праносіць з сабой зубную пасту, крэмы і ежу, а таксама ноўтбукі і мабільнікі. Многія рэйсы адкладзены альбо перанесены. У Вялікабрытаніі «тэрактавае папярэджаньне» закранула каля 400 тыс. чалавек.

Між іншым, лёнданскі аэрапорт «Хітроў» зьяўляецца трэцім у сьвеце аэрапортам па колькасьці перавезеных пасажыраў і грузаў (пасьля Атлянты і Чыкага). Штогод празь яго тэрміналы праходзяць 68 млн пасажыраў, а штодня тут прызямляецца каля 1250 самалётаў.

Паводле замежнае прэсы

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну2

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць