Свет1818

Пуцін зноў заявіў, што Польшча збіраецца захапіць Заходнюю Украіну

Таксама ён адзначыў, што ёсць планы стварэння польска-літоўска-ўкраінскіх падраздзяленняў, каб размясціць іх на мяжы з Беларуссю.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Увядзенне польскіх сіл на тэрыторыю Украіны стане пачаткам далучэння заходнеўкраінскіх зямель да Польшчы. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Ёсць ідэі ўвядзення пэўных польскіх падраздзяленняў у шырокім плане для бяспекі [ва Украіне], бо ўсіх выграбаюць у рамках мабілізацыйных мерапрыемстваў, але трэба ж падтрымліваць парадак і дысцыпліну. Але калі гэта адбудзецца, то гэта стане пачаткам шляху захопу заходніх тэрыторый Украіны на карысць Польшчы», — схлусіў прэзідэнт Расіі.

Таксама ён адзначыў, што ёсць планы стварэння польска-літоўска-ўкраінскіх падраздзяленняў, каб размясціць іх на мяжы з Беларуссю. Пуцін падкрэсліў, што бачыць у гэтых ідэях пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны, піша ТАСС.

Пуцін нагадаў, што думкі пра далучэнне тэрыторыі Заходняй Украіны ў склад Польшчы ніколі не пакідаюць польскую эліту. «Думаю, усе разумеюць, што гэта малаімаверна, але ў [галовах] польскай палітычнай эліты такая ідэя вельмі жывучая і ніколі [іх] не пакідае. Гэтыя планы вельмі вядомыя», — сказаў кіраўнік Расіі.

Пры гэтым, як падкрэсліў ён, палякі наўрад ці пагодзяцца з тым, што ім неабходна аддаць свае заходнія землі Нямеччыне па выніках Другой сусветнай вайны.

Каментары18

  • Ёсік
    30.07.2023
    І гэта дрэнна, лічыць пуцін. А захапіць Крым, Запарожжа, Данеччыну, разбурыць там шмат чаго - гэта нармалёва, бо гэта ж расея, а ёй ўсё можна. Няма чаго казаць, лепш маўчы.
  • Бобр
    30.07.2023
    Что-то он за украинцев переживать стал
  • Ядвига
    30.07.2023
    На воре шапка горит. И уже давно.

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць