Грамадства33

У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці — па адной базавай за кожны

17 жніўня ў Бабруйску прайшоў аўкцыён па продажы будынкаў крэпасці, пабудаванай у 1810-1836 гадах. На аўкцыён былі выстаўлены два склады крэпасці, на 243 і 206 квадратных метраў. Стартавы кошт складаў адну базавую велічыню за кожны будынак, піша mogilev.media.

Фота: Дзяржмаёсмасць

На абодва склады прэтэндавалі па адным пакупніку, якія і сталі ўласнікамі. Паведамляецца, што гэта жыхар Бабруйска.

Па ўмовах аўкцыёну, новыя ўласнікі на працягу паўгода пасля пакупкі павінны звярнуцца ў Міністэрства культуры па дазвол на рэстаўрацыю.

Фота: Дзяржмаёмасць

Самі працы пакупнікам трэба будзе выканаць на працягу трох гадоў пасля рэгістрацыі дамовы куплі-продажу. Зямельныя ўчасткі, на якіх стаяць будынкі, новыя ўладальнікі атрымаюць у арэнду на 50 гадоў.

Каментары3

  • Тор
    18.08.2023
    У гэтай крэрасьці ўнікальная цагляная кладка ў сутарэньнях... Хто патлумачыць як гэта было зроблена?...
  • Acab
    18.08.2023
    Тор, рукамі
  • Acab
    18.08.2023
    Чырвоныя морды наляпілі, сябры, праз празмерныя патрабаваньні дазволу ад мінкульту і толькі пяцідзесяцігадовы выкуп? З такім пагаджуся. І мінімалка – дарагавата.
    Што не? Вы ня хочаце паслабленьння дзяржкантролю? Вам здаецца гэтая руіна гістарычнай каштоўнасьцю, але са сваёй кішэні базавай вам шкада, каб мець такую каштоўнасьць.
    Ну браткі, ну вы тысячу гадоў будзеце абіраць калгасны лад. Я ня бачу сярод сотні чырвоных мордаў рэакцыяў прасьвету і продыху.
    Даруйце

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць