Грамадства

Генетычная экспертыза дапамагла дзіцяці з іванаўскага дзіцячага дома ўзʼяднацца з бацькам

Сямігадовая дзяўчынка, якую забралі з сацыяльна небяспечнай сямʼі, знаходзілася на апецы ў дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установе, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Каб забраць дзіця з прытулку, туды звярнуўся жыхар Іванава, які меркаваў, што дзяўчынка можа быць яго дачкой. Аднак падстаў для перадачы яму дзіцяці не было — па дакументах мужчына не зʼяўляўся сваяком дзяўчынкі, у дакументах дзіцяці былі ўказаны іншыя звесткі пра бацьку.

Мужчына звярнуўся ў суд для аспрэчвання бацькоўства. Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці была праведзена судовая генетычная экспертыза, якая пацвердзіла, што ён зʼяўляецца бацькам дзяўчынкі.

Брэсцкія судовыя эксперты дадаюць, што часцей за ўсё па пытаннях бацькоўства і мацярынства да іх звяртаюцца для афармлення пенсіі па страце карміцеля на сваіх непаўналетніх дзяцей або для вырашэння спадчынных пытанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць