Усяго патроху

У вінаградара з Пінскага раёна ягада вырасла памерам з курынае яйка

У Пінску правялі конкурс «Бурштынавая гронка вінаграду — 2023». У ім у намінацыі «Самая буйная ягада» перамог Аляксандр Багатка з вёскі Купяцічы Пінскага раёна. Вага вінаградзіны сорту «Эверэст», прадстаўленай на конкурс Аляксандрам, склала 31,78 грама, піша «Медыя-Палессе».

Аляксандр Багатка. Фота: Пінскі тэлеграм

Па памеры гэтую вінаградзіну можна параўнаць з курыным яйкам.

Як расказаў Аляксандр Багатка, вінаградам ён займаецца каля 10 гадоў. Вырошчвае каля 45 яго сартоў.

«Нешта дасаджваю, нешта прыбіраю, гэта працэс пастаянны, — дзеліцца сакрэтамі вінаградар. — Гляджу, ці падыходзіць зямля. Самым ураджайным сёлета, і не толькі ў мяне, стаў сорт «Памяці настаўніка».

Дарэчы, згаданы сорт «Памяці настаўніка» заняў першае месца ў намінацыі «Самая буйная гронка». Яна заважыла 2 кг 240 г, а вырасціў яе Аляксандр Бісултанаў з Пінска.

У конкурсе ўдзельнічалі вінаградары не толькі з Пінскага раёна і горада Пінска, але і са Століна, Давыд-Гарадка, Бярозы, Брэста. 

Сярод удзельнікаў выставы фермераў не было, адны аматары. Гэта для іх больш хобі. Але ўвогуле ў Беларусі цяпер ёсць і вінаградары, якія зарабляюць на гэтым. Яны ставяць вялікія цяпліцы і высаджваюць раннія гатункі вінаграду, таксама яны прадаюць і саджанцы.

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць