Грамадства99

У пасёлку Светлагорскага раёна мужчына зняў з флагштока афіцыйны сцяг і павесіў украінскі

У ноч з 13 на 14 кастрычніка ў рабочым пасёлку Сасновы Бор нехта перарэзаў дрот з флагштока, зняў дзяржаўны сцяг і выкінуў яго ў смеццевы кантэйнер. Замест беларускага сцяга быў узняты ўкраінскі. Пра гэта выданню «Светлагорскія навіны» распавёў следчы па асабліва важных справах Светлагорскага РАСК Васіль Марушэнка.

Сасновы Бор. Фота: glubinka.by

Міліцыя затрымала 41-гадовага мужчыну, які, як паведамляецца, раней у поле зроку міліцыі не трапляўся.

«Падчас правядзення ператрусу па месцы жыхарства была выяўленая сімволіка экстрэмісцкай накіраванасці», — паведамляе выданне.

Мужчыну затрымалі.

Заведзена крымінальная справа па арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Паводле яго, мужчыну пагражае пакаранне ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары9

  • Васька Кот
    18.10.2023
    Лепей наш БЧБ сцяг павесiу. А так малайца хлопец.
  • Касінер
    18.10.2023
    Есць яшчэ партызаны, добра..
  • ё
    18.10.2023
    >Замест беларускага сцяга

    У мяне ёсьць пытаньне да аўтара тэксту: вы лукашыст? Чз для вас свой?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць