Культура33

У Мінску адкрыўся Цэнтр мовы і культуры самай вялікай мусульманскай краіны ў свеце

Цэнтр інданезійскай мовы і культуры адкрыўся ў Лінгвістычным універсітэце.

Фота: МДЛУ

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адкрыўся Цэнтр інданезійскай мовы і культуры. Падзею прымеркавалі да 30-годдзя са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Інданезіяй, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Мерапрыемства наведаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Інданезіі ў Расіі і Беларусі Жазэ Антоніа Марата Таварэш, які падкрэсліў важнасць адкрыцця цэнтра, сказаўшы, што гэта мост для ўзаемаразумення дзвюх краін.

Рэктар МДЛУ Наталля Лапцева падкрэсліла, што для ўніверсітэта важна пашырэнне палітры моў.

— Інданезійская — асаблівая мова. Летась рэалізавалі першы праект, у якім прынялі ўдзел 17 студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія вывучалі гэтую мову анлайн, — адзначыла Н. Лапцева.

Фота: МДЛУ

«Чакаем прыезду да нас студэнтаў з Інданезіі. Таксама не выключаем магчымасці накіравання беларускай моладзі ва ўніверсітэт Інданезіі ў Джакарце і ўніверсітэт нацыянальнага развіцця «Ветэран» у Джак'якарце, з якімі ў нас заключана дамова», — дадала Н. Лапцева.

Яркім момантам мерапрыемства стаў танец «Генджрынг» у выкананні ўдзельніц групы «Кірана Нусатрана Дэнс». 

Інданезія — самая густанаселеная мусульманская краіна ў свеце. Паводле Worldometers, у Інданезіі жыве 278 мільёнаў чалавек, лічыцца, што мусульмане складаюць 88 працэнтаў насельніцтва. Гэта значыць 244 мільёны. У Індыі і Пакістане жыве менш за 200 мільёнаў мусульманаў. Увогуле, Інданезія займае чацвертае месца ў свеце па колькасці насельніцтва, следам за Індыяй, Кітаем і ЗША.

Каментары3

  • Алек. Ру
    15.11.2023
    Балюча, што беларускай мове нават на 0,0001% увагі і павагі няма
  • Лапцевы у Беларусi i мусульманскiя цэнтры
    15.11.2023
    Чаму мяне гэта не здзiуляе
  • Бодзя
    15.11.2023
    Рэдакцыя: Дзякуй

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць