Грамадства11

Былому кіраўніку Віцебска знайшлі новую працу — даручылі цырульні і рытуальныя крамы

Старшыню Віцебскага гарвыканкама Мікалая Арлова знялі з пасады ў верасні, пакуль той быў у Геленджыку.

Мікалай Арлоў. Фота: vitbichi.by

Цяпер Арлоў прызначаны дырэктарам ААТ «Мір услуг Плюс», паведамляе гарадская газета «Вітьбічі». Гэтае акцыянернае таварыства аб'ядноўвае ўстановы, якія аказваюць бытавыя паслугі. З іх 90% — цырульні, яшчэ ў склад арганізацыі ўваходзяць 3 фотастудыі, 4 пункты пракату і 3 рытуальныя крамы.

Паводле першай адукацыі Мікалай Арлоў — настаўнік матэматыкі, але па гэтай спецыяльнасці ён працаваў толькі два гады, потым стаў намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы ў адной з віцебскіх школ. У 1998 годзе перайшоў працаваць у віцебскае аддзяленне БРСМ. У 2002 годзе яго прызначылі кіраўніком сектара па справах моладзі ў Віцебскім гарвыканкаме. У 2005 годзе Арлоў стаў начальнікам аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. У 2009-м быў прызначаны кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. За гэты час ён паспеў атрымаць яшчэ два дыпломы — Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання.

У чэрвені 2021 года Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Мікалая Арлова на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама, а 25 верасня 2023 года зняў з яе, даверыўшы пост гарадскога кіраўніка былому старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзю Сабынічу.

Мікалай Арлоў у той час быў у працоўнай паездцы — браў удзел ва ўрачыстасцях у Геленджыку, прысвечаных 14-годдзю партнёрскіх стасункаў з Віцебскам. Пазней на сваёй старонцы ў instagram ён размяшчаў фотаздымкі з Чарнаморскага ўзбярэжжа з хэштэгам #отпуск і запісамі пра тое, як ён бачыў дэльфінаў і вудзіў стаўрыду. За што ён быў пазбаўлены пасады, жыхарам Віцебска не паведамлялі.

Скрыншот інстаграма былога кіраўніка Віцебска

Дарэчы, яго папярэднік Вадзім Заранкін, які адпрацаваў старшынёй гарвыканкама каля года, пасля змяшчэння быў таксама накіраваны ў сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва — яго прызначылі дырэктарам сеткі хімчыстак і пральняў «Аб'яднанне «Лотас». Звальненне Заранкіна ў Віцебску звязваюць з тым, што два ягоныя сыны ўдзельнічалі і былі затрыманыя падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Каментары1

  • Ого
    16.11.2023
    Ого, назначили смотрящим за самыми хлебными местами в Беларуси !

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць