Грамадства3333

«Дапамажыце нам вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі» — Ціханоўская ў Нямеччыне

Святлана Ціханоўская сёння ўзяла ўдзел у Кангрэсе зялёных у нямецкім Карлсруэ, дзе заклікала дапамагчы наблізіць перамены ў Беларусі.

Дзень візіту Ціханоўскай супаў з Днём памяці ахвяр Галадамору, які штогод адзначаецца ў чацвёртую суботу лістапада. Беларуская лідарка закранула гэтую чуллівую тэму ў сваім выступе:

«Мы ўспамінаем пра той генацыд, які 90 гадоў таму зладзіла Расія. І нам трэба аб'яднацца, каб тыя жахі ніколі не паўтарыліся.

Дапамажыце нам вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі і прывесці Беларусь у Еўропу.

Еўрапейская будучыня для нас неабходнасць, а не проста магчымасць. Калі Беларусь хоча застацца незалежнай краінай, уступленне ў Еўрапейскі Саюз — гэта адзіны шлях, якім можна гэтага дасягнуць».

Ціханоўская пацвердзіла разуменне, што Еўропа гэта не толькі магчымасці, але і абавязацельствы, у тым ліку ў рамках устойлівага развіцця.

«Нашае бачанне Беларусі на найвышэйшым узроўні адпавядае ідэалам зялёных. Мы думаем не толькі пра Беларусь, свабодную ад дыктатуры, але і пра Беларусь, якая развіваецца згодна з прынцыпамі ўстойлівага развіцця.

Дэмакратычная Беларусь гатова падтрымаць еўрапейскі зялёны курс і выканаць свае міжнародныя абавязацельствы. Мы ўжо распрацавалі праграму »Зялёная Беларусь 2050», якая ўключае неабходныя рэформы і крокі для будучага пераходу да зялёнай эканомікі», — запэўніла беларуская лідарка.

З боку беларускай супольнасці, у сваю чаргу, Ціханоўская агучыла некалькі практычных просьбаў:

  • Падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў.

«Беларусы хочуць пачуць ад вас, што наша будучыня — у Еўропе, і дзверы Еўропы для нас адчыненыя.

Еўропа ніколі не будзе ў бяспецы, пакуль Беларусь не стане свабоднай. Так што ваша падтрымка еўрапейскай будучыні Беларусі — гэта не дабрачыннасць. Гэта інвестыцыі ў свет і бяспеку ў Еўропе.»

  • Дапамагчы беларускім СМІ, грамадзянскай супольнасці, палітвязням.

«У нас ёсць рэсурсы для існавання, але нам патрэбныя рэсурсы для перамогі.»

  • Не здымайце Беларусь з парадку дня. Яна мусіць быць неад'емнай часткай перадвыбарных праграм у Еўрапарламент.

«Так вы дэманструеце сваю прыхільнасць дэмакратыі не толькі ўнутры Еўрапейскага Саюза, але і ўсюды, дзе ёй пагражае небяспека.»

  • Дапамагчы прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці.

«За злачынствы супраць чалавечнасці. За выкраданне ўкраінскіх дзяцей. За саўдзел у злачыннай расійскай вайне.»

  • І нарэшце дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну.

«Перамога Украіны стане канчатковай паразай Пуціна і Лукашэнкі.» — канстатуе Ціханоўская.

Беларуская лідарка адзначыла важнасць рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, прапанаванай зялёнымі разам з СвДП і СДПГ два тыдні таму. Яна спадзяецца, што дзякуючы ёй спросціцца працэдура легалізацыі для беларусаў у Германіі.

«Дзякуючы ёй беларусы пачулі вельмі выразны сігнал: вы не самотныя. Мы разам у гэтай барацьбе.»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Валер Кавалеўскі абмеркаваў паглыбленне парламенцкага супрацоўніцтва з Ісландыяй

Ціханоўская наведае Латвію

Каментары33

  • Miss irrelevant
    25.11.2023
    Хватит! Может мужу УДО быстрее выйдет , спрячся , надоела .
  • Пятрусь
    25.11.2023
    А зовет ли народец чтоб его вырвали из объятий дикой недоимперии. Это другой вопрос. Вас Се зависит от наличия мозгов.
  • Dbnz
    25.11.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць