Усяго патроху2020

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Часнык — добры дадатак да самых разнастайных страў. Але яго можна з поспехам выкарыстоўваць як сродак дэзынфекцыі, напрыклад, унітаза.

Часнык мае супрацьзапаленчыя і антысептычныя ўласцівасці. Дзякуючы наяўнасці ў ім аліцыну, які знішчае некаторыя інфекцыйныя мікраарганізмы, часнык называюць прыродным антыбіётыкам. Менавіта аліцын дапаможа прадэзынфікаваць унітаз, перадухіліць рост бактэрый і грыбкоў. Дастаткова аднаго-двух зубчыкаў часныку.

Як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, працэдуру лепш рабіць на ноч, бо звычайна гэтай парою ніхто не карыстаецца туалетам. Але калі ў вас днём нікога няма дома, то можна закінуць ачышчаныя зубчыкі часныку ва ўнітаз перад выхадам на працу. Ранкам ці пасля вяртання з працы спусціце ваду.

Для падтрымання эфекту рабіце гэта два разы на тыдзень.

Акрамя дэзынфекцыі ўнітазу, часнык дапаможа пазбавіцца ад жоўтых плямаў у ім. Для гэтага трэба заліць ва ўнітаз настой, прыгатаваны па спецыяльным рэцэпце.

У каструлю ўліце дзве з паловай шклянкі вады. Дадайце тры ачышчаныя зубчыкі часныку. Калі вада закіпіць, здыміце з агню і дадайце пакецік чаю, дайце настаяцца і астыць. Прыгатаваны настой выліце ва ўнітаз перад сном (ці адыходам на працу). Ранкам ці пасля вяртання спусціце ваду.

Калі плямы не зніклі з першага разу, працэдуру варта паўтарыць.

Але трэба памятаць, што выкарыстанне часныку не павінна замяніць рэгулярнага і стараннага прыбірання туалета.

Чытайце яшчэ

Вадкасць для паласкання рота можна выкарыстоўваць для розных мэтаў. Вось дзе яна дапаможа

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Каментары20

  • Илья
    29.11.2023
    Так что произойдет, если чеснок кинуть в унитаз?
  • Ну дык
    29.11.2023
    Жвір, уявіце, як на мяне камароўскія бамжы глядзелі, калі я ля РАУСа Савецкага раёну на завулку Якабы Коласа ў бачок амывайніка водаўку заліваўшы напярэдадні далёкае паездкі ў меркаваныя па прагнозе маразы. Але ж працуе! Дадае трываласьці мыячаму сродку машыны. Тады не было канцэтратаў -70 дзеля машын. А калі на вуліцы -20 на хуткасьці 100 на капот прыходзіцца тэмпература нібы -40.
  • Вася
    29.11.2023
    Илья, ты кинь килограм, а мы посмотрим что произойдёт))

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі4

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць