Усяго патроху66

Беларус парваў тыкток, выкінуўшы ў сметніцу цэлы хамон

Гісторыяй пра няўдалую спробу правезці ў Беларусь іспанскі дэлікатэс — сыравялены свіны кумпяк, зроблены паводле традыцыйных рэцэптаў — у сябе ў тыктоку падзяліўся беларус Алег. На відэа ён паказвае хамон, а потым ідзе выкідаць мяса, піша «Анлайнер».

Закадравы голас у відэа гаворыць: «Прымусілі на мяжы выкінуць ножку хамона — нельга ўвозіць у Рэспубліку Беларусь. Не ўвозьце ніколі хамона».

Кароткі ролік, апублікаваны некалькі дзён таму, сабраў каля 500 тысяч праглядаў. Некаторыя юзеры дзівіліся і пісалі, што хамон у Беларусь нібыта ўвозілі, іншыя пераконвалі: увоз мяса дазволены, але пры адной умове — вага прадукту не павінна перавышаць 5 кг, а трэція проста спачувалі і дзяліліся сваімі стратамі.

@oleg_nikityuk Даже слушать не захотели что он испанский и с документами#хамон#рекомендации#жизньболь ♬ оригинальный звук - OLEG_NIKITYUK

«Муж таксама выкідаў, крыўдна, а так хацелася»;

«Я таксама ў снежні дзве штукі выкінуў на мяжы»;

«Я ікры чырвонай выкінула шмат слоікаў, нельга было ў самалёт браць. І манікюрныя нажніцы дарагія і добрыя»;

«Гадоў з шэсць таму на «Катлоўцы» архідэю сказалі выкінуць»;

«А ў мяне забралі мёд», — пішуць карыстальнікі.

Раней у дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча журналістам тлумачылі: увоз свініны і іншай харчовай свінагадоўчай сыравіны, а таксама прадуктаў іх перапрацоўкі забаронены з тэрыторыі краін — суседак Беларусі — Літвы, Латвіі, Украіны і Польшчы.

Каментары6

  • Турыст
    13.01.2024
    А ці можна здымаць на тэлефон відэа на памежным пераходе? Мне здаецца што нельга, па крайней меры так напісана на сайце памежнага камітэта, як бы гэтаму ціктокеру яшчэ і за здымку не прыйшлося несці адказ.
  • даведка
    13.01.2024
    Хамон мог съесть ОМОН.
  • Kub
    13.01.2024
    Там мытніца перад кліентам бяжыць каб той хамон падабраць... rofl

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць