Свет22

Фрэдэрык X афіцыйна заняў дацкі прастол

Раніцай каралева Даніі Маргрэтэ II зраклася прастола на карысць свайго старэйшага сына.

Кароль Фрэдэрык X з жонкай Мэры. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Каралева нечакана аб'явіла пра сваё адрачэнне, выступаючы з навагоднім тэлезваротам да нацыі 31 снежня 2023 года. Яна не патлумачыла прычыны, чаму яна вырашыла пакінуць пасаду, але заявіла, што сур'ёзная аперацыя на спіне, якую яна перанесла ў лютым мінулага года, прымусіла яе задумацца пра сваю будучыню.

Пасля 52 гадоў валадарання Маргрэтэ II падпісала адрачэнне ў часе паседжання Дзяржаўнай рады ў парламенце. 

Пазней прэм'ер-міністарка Метэ Фрэдэрыксен абвясціла новага караля на балконе парламента словамі «Няхай жыве кароль Фрэдэрык Х». У Капенгагене за падзеяй сачылі натоўпы людзей.

Дацкая каралеўская сям'я вітае натоўпы датчан перад палацам. Фота: AP Photo/Martin Meissner

У Даніі не прадугледжана каранацыя. 55-гадовы Фрэдэрык X у сваёй першай прамове падзяліўся сваімі памкненнямі:

«Я спадзяюся стаць каралём заўтрашняга дня, які аб'ядноўвае людзей. Гэта задача, да якой я падыходзіў усё сваё жыццё. Гэта задача, якую я выконваю з гонарам, годнасцю і радасцю».

Пасля прамовы пазней да караля на балконе далучыліся яго жонка і дзеці.

Каралеўская пара заняла дацкі трон у момант вялікай грамадскай падтрымкі манархіі. Апошняе апытанне, праведзенае пасля таго, як Маргрэтэ абвясціла пра сваё адрачэнне, паказала, што 82% датчан чакаюць, што Фрэдэрык «добра ці вельмі добра» справіцца з новай роляй. 86% сказалі тое ж самае пра ягоную жонку Мэры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • ХХХ
    14.01.2024
    Рычард І Ільвінае Сэрца
    Людовік VII Малады
    Фрэдэрык Х Былы Твітар
  • Прагне
    15.01.2024
    Беларусь прагне стать часткай каралеўства Данія!

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць