Эканоміка66

Лукашэнка сказаў, колькі беларускіх шубаў прадалі за мяжу ў мінулым годзе. Лічба вас здзівіць

Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза падзяліўся звесткамі, колькі шубаў беларускай вытворчасці прадалі за мяжу ў мінулым годзе, паведамляе БелТА. Аказалася, Беларусь экспартуе не гатовую футравую прадукцыю, а сыравіну, і колькасць прададзеных шубаў у 2023 годзе роўная кругламу нулю.

Паплечніца Лукашэнкі Наталля Качанава ў норкавай шубе. Праўда, норка ў яе не беларуская, а скандынаўская

У параўнанні з нулём 2023-га ў 2022 годзе беларускіх шубаў экспартавана нашмат больш — «ажно» 23.

Пры гэтым з-за мяжы ў 2023 годзе купілі гатовых футравых вырабаў больш чым на 2 млн даляраў, а ў 2022-м — на 2,3 млн даляраў.

У той жа час летась Беларусь экспартавала амаль 520,5 тыс. штук пушна-футравай сыравіны на 13 млн даляраў, да ўзроўню 2022 года гэта 98,8 працэнта. Таксама ў 2023-м паставілі 121 тыс. штук дублёных і вырабленых футравых шкур на 2 млн даляраў, гэта 47% да паказчыкаў пазамінулага года.

Як і заўсёды ў падобных выпадках, Лукашэнка загадаў павялічваць продаж менавіта гатовых вырабаў, прытым, ён упэўнены, што гэта лёгка і проста: «Хіба так цяжка пашыць шубы, шапкі і што яшчэ трэба ў халоднае надвор'е?»

Па даных на студзень 2023 года, у Беларусі працавалі сем зверагаспадарак — вытворцаў скурак норкі. Шэсць з іх — у структуры Белкаапсаюза, адно — СВК. 

Каментары6

  • Ёсік
    16.02.2024
    НН, які расеец засеў у вас, што шубы з'яўляюцца замест футраў?
  • Вольга
    16.02.2024
    Беларусі трэба накіраваць на экспарт усяго адно футра - з аблезлай калгаснай паршывай аўцы.
  • Gorliwy Litwin
    16.02.2024
    шубаў ці шрубаў? а футраў колькі?

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць