Свет88

«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні

Уначы паплечнік Аляксея Навальнага вярнуўся са шпіталя дадому пасля таго, як на яго напалі каля яго дома ў сталіцы Літвы.

Волкаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, у якім расказаў аб нападзенні і падзякаваў за падтрымку, піша «Новая газета Еўропа»

«Чалавек проста каля дома, у двары напаў на мяне, разоў 15 ударыў па назе. Нага пры гэтым чамусьці засталася цэлая, хадзіць балюча, але, кажуць, што пералому няма. Зламаў затое руку», — распавёў Волкаў.

«Гэта такі відавочны тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна бандыцкага Пецярбурга. Уладзімір Уладзіміравіч, табе таксама прывітанне».

Жонка Волкава Ганна Бірукова напісала ў твітары, што пакуль палітык не можа хадзіць: «Выбіраць — бегчы да мужа, на якога напалі ці не пакідаць адных дзяцей — агідна, нікому не пажадаю».

Ультраправы блогер Уладзіслаў Пазнякоў у сваім тэлеграм-канале заявіў, што на Волкава нібыта напалі яго падпісчыкі. Экс-лідар прызнанага экстрэмісцкім у Расіі руху «Мужчынская дзяржава» сцвярджае, што палітыка вылічылі па нумары яго аўтамабіля. Таксама Пазнякоў апублікаваў фота Волкава ў аэрапорце Вільні. Калі яно было зроблена — невядома.

Каментары8

  • Гыгун
    13.03.2024
    Цяпер "рускім гераізмам" будзе запэцканы ўвесь інтэрнэт😝
  • Лайфхак
    13.03.2024
    Што будзе, Якім чынам, гэта разборкі маскавітаў з маскавітамі. Калі дэпартаваць усіх маскавітаў назад да аборы стаўленне будзе ВО!
  • Бульбяная з
    13.03.2024
    Натуральна, прывет не ад расейскіх правых, а ад лубянкі. Больш нікому апаненты пуцінскай кодлы не трэба.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць