Грамадства1212

Былая жонка Кальцова выставіла допіс пра яго. Сабаленка лайкнула

Юлія Міхайлава, былая жонка экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, які меркавана скончыў жыццё самагубствам у панядзелак, напісала пра яго допіс у інстаграме.

«18 сакавіка мае дзеці страцілі тату. Прайшло 3 дні, а ўсведамленне ўсё не прыходзіць. Дзякуй усім за ваша цяпло і падтрымку ў гэты цяжкі для нас час.

Дзякуй за ваша цярпенне і разуменне. Я ведаю для многіх з вас Канстанцін быў блізкім чалавекам, сябрам, таварышам па гульні. І вы хацелі б з ім годна развітацца.

Пахаванне адбудзецца ў Мінску. Пакуль, на жаль, не магу паведаміць дакладную дату», — напісала Юлія Міхайлава.

Сярод іншых гэты допіс лайкнула і тэнісістка Арына Сабаленка, якая ў апошні перыяд жыцця Кальцова мела з ім рамантычныя сувязі.

Каментары12

  • Андрусь
    21.03.2024
    Карацей, галоўным ньюсмейкерам сакавіка паводле версіі Нашай Нівы стае гэты Кальцоў. Пошук на сайце выдае 19 (дзевятнаццаць) публікацыяў пра яго толькі за сёлетні сакавік. 
    Для параўнаня: імя Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, якога лукашэнка трымае ў сваёй вязніцы, за гэты ж перыяд ускосна ўзгадваецца толькі 2 (два) разы. 
    Скокнуўшы адзін раз з балкона ў Маямі, можна больш усхваляваць беларускага чытача, чым, тры дзесяцігоддзі баронячы правы людзей, атрымаўшы Нобелеўскую прэмію міру і седзячы паводле сфабрыкаванай палітычнай справы ў турме ў Горках...  
    Піпл хАвае, НН публікуе. Цяер навіной пра Кальцова будзе ставаць кожны пост забітых горам экс-жонак і каханак? 
  • Блакітны балонік
    21.03.2024
    Вось увогуле не цікавая інфармацыя.
  • Жора
    21.03.2024
    Нецікавыя ўсе гэтыя разборкі прыкарытнікаў.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць