Навука і тэхналогіі

Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах

Кампанія Migo Robotics пачала збор сродкаў для масавай вытворчасці свайго новага робата-пыласоса Ascender («Узыходзячы») — першай у свеце мадэлі, якая можа самастойна падымацца і апускацца па лесвіцы. Расказваем, што па цэнах.

Робат-пыласос Ascender ад кампаніі Migo Robotics, які можа перасоўвацца па лесвіцах. Фота: Migo Robotics

Як піша партал New Atlas, толькі за няпоўны тыдзень распрацоўшчыкі сабралі на вытворчасць новага робата-пыласоса каля 2 мільёнаў даляраў (дзякуючы платформе ахвяраванняў Kickstarter).

«Ascender аўтаматычна вызначае, у якой частцы лесвіцы (наверсе ці ўнізе) ён знаходзіцца, а затым падымаецца альбо спускаецца па ёй. Для ўздыму робат падымае свой асноўны корпус адносна двух бакавых колавых блокаў і зрушвае яго наперад, каб ён ляжаў роўна на наступнай прыступцы, а затым па чарзе падымае і далучае кожны з колавых блокаў да асноўнага корпуса.

Падчас уздыму ці спуску робат пыласосіць і мые кожную прыступку», — расказвае партал New Atlas.

Сам працэс такога перасоўвання па лесвіцы можна пабачыць у афіцыйным відэа кампаніі Migo Robotics ніжэй.

Апроч сваёй галоўнай асаблівасці, пыласос Ascender нічым не будзе адрознівацца ад сваіх сучасных аналагаў. New Atlas адзначае, што Ascender валодае добрай вылічальнай магутнасцю, можа самастойна складаць мапу дома і абыходзіць усе перашкоды.

Плюс да гэтага робат здольны вызначаць розніцу паміж цвёрдай падлогай і дыванамі, лёгка праходзіць пад канапамі, а таксама мяняе ваду і мяшкі для бруду пры дапамозе зараднай станцыі.

Сама станцыя ідзе ў камплекце з робатам. Па цяперашніх расцэнках распрацоўшчыкаў, усё разам можа каштаваць 1499 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы14

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя3

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы14

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць