Грамадства44

Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?

Папа Рымскі Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Такое рашэнне 5 красавіка 2024 года апублікавалі ў Ватыкане. 48-гадовы святар з 2003 года служыць пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара), а цяпер стане дапаможным біскупам найбольш масавай дыяцэзіі ў краіне, піша Katolik.life.

Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду

Пасада біскупа-каад’ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце, адзначае выданне.

Такі іерарх прызначаецца, каб дапамагаць кіраўніку дыяцэзіі (ардынарыю), аднак, у адрозненне ад вікарнага біскупа, мае права замяшчаць ардынарыя падчас яго адсутнасці. Таксама каад’ютар адразу аўтаматычна становіцца кіраўніком дыяцэзіі ў выпадку адстаўкі або смерці ардынарыя.

Фактычна гэта азначае, што ксёндз Уладзімір Гуляй будзе служыць у Гродзенскай дыяцэзіі як дапаможны біскуп і адразу ўзначаліць дыяцэзію пасля сыходу ў адстаўку цяперашняга ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча, якому ў верасні споўніцца 75 гадоў.

Існуе прадпісанне Святога Пасаду, у якім біскупам прапануецца пры дасягненні ўзросту ў 75 гадоў падаць прашэнне аб адстаўцы, як гэта было з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Канчатковае рашэнне на гэты конт прымае Папа Рымскі.

Ксёндз Уладзімір Гуляй для мясцовых вернікаў «свой» — ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў Ваўкавыску. Цяпер святара чакае ўрачыстае біскупскае пасвячэнне і ўступленне на пасаду.

Цікава, што ў маладосці ксёндз Уладзімір Гуляй быў гітарыстам і вакалістам — менавіта ён стварыў каталіцкі музычны гурт AVE, цяперашні калектыў гродзенскай семінарыі.

Каментары4

  • Цікава
    05.04.2024
    Наведнік лідскай Фары, з ваўкамі жыць - па воўчы выць?
  • Хуч
    05.04.2024
    Наведнік лідскай Фары, лізнуць жа нада.
  • Беларус
    05.04.2024
    А што нам з таго? Каталiцкая Цэ i Бэпэцэ зганьбiлi сябя перад беларусамi канчаткова

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых25

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць