Грамадства1919

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Сярод узламанай базы зваротаў у КДБ знайшліся двое зваротаў ад людзей з «Народнай грамады», якую раней узначальваў Мікалай Статкевіч. Гэтыя даносы на Мікалая Аўтуховіча і Эдуарда Пальчыса, якія цяпер за кратамі. Запыталіся ў тых, чыімі імёнамі падпісаныя звароты, што адбылося.

Павел Бялюцін і Вольга Цішкевіч. Фота: Youtube-канала FreeInfoBel, Facebook-старонка Вольгі Цішкевіч

Павел Бялюцін, імем якога падпісаны зварот датычна Мікалая Аўтуховіча, наводзіць туману. Даваць каментары праз інтэрнэт ён адмаўляецца. Кажа толькі, што «калі даць сапраўдную інфу, то ўсё перагорнецца». 

У даносе, падпісаным Бялюціным, напісана, што Мікола Аўтуховіч «рыхтуе і пачынае здзяйсняць узброены захоп улады ў Беларусі».

Адзначым, што сама злітая база зваротаў у КДБ сапраўдная. Гэтаму ёсць розныя пацверджанні. «Наша Ніва» звязвалася з некаторымі даносчыкамі (вось і вось), якія пісалі ў КДБ, і чые даныя былі ў базе.

Павел Бялюцін. Скрыншот з Youtube-каналу FreeInfoBel

Звесткі, якія можна атрымаць са злітых базаў беларусаў па тых даных, якія пакідалі пад зваротам, цалкам супадаюць са звесткамі Паўла Бялюціна з «Народнай грамады».

У інтэрв'ю каналу FreeInfoBel мужчына распавядаў пра свой ад'езд з Беларусі. Першы раз яго судзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» і далі два гады «хатняй хіміі» (яго сапраўды судзілі па гэтым артыкуле). Далей на Паўла, па яго словах, завялі крымінальную справу за «гвалт або пагрозу гвалту да прадстаўніка ўлады», але ён уцёк.

Паўлу Бялюціну 46 гадоў. Ён мінчук. Пра ягоны публічны актывізм да 2020-га нічога невядома. Павел мае ІП, сферай дзейнасці якога пазначаны «рознічны гандаль на рынках».

Паспрабавалі мы ўзяць каментар і ў Вольгі Цішкевіч. Яна прачытала паведамленне ў фэйсбуку, але не адказала. У каментарах іншым медыя Вольга адмаўляе тое, што пісала данос на Эдуарда Пальчыса: нібыта яна давала камп'ютар «суседу-ябацьку», які мог напісаць даносы (невядома, праўда, адкуль ён ведаў яе мэйл і тэлефонны нумар і ў чым сутнасць гэтай гісторыі). У звароце, падпісаным яе імем, напісана наступнае:

Вольга Цішкевіч. Фота з яе фэйсбуку

«У Магілёве 29 лістапада будзе праходзіць ток-шоу з Эдуардам Пальчысам, якога асудзілі за распальванне варожасці. Шоу накіраванае супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, носіць варожы характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай, грамадзянка РБ, Вольга».

Звесткі, якія пакінулі пад зваротам у КДБ, супадаюць са звесткамі той самай Вольгі Цішкевіч з «Народнай грамады».

Згодна з базай дылераў сеткавага маркетынгу NL, гэты нумар тэлефона на 2018-ы год, калі быў зроблены зварот у КДБ, належаў ёй, як і e-mail, пакінуты пад зваротам.

Ёсць і яшчэ адзін доказ — у зліўных каналах сілавікоў тэлеграм-акаўнт, прывязаны да нумара, прыпісваўся Вользе Цішкевіч.

Вользе Цішкевіч 42 гады. Яна родам з Магілёва. Доўгі час узначальвала магілёўскае аддзяленне партыі «Народнае грамада», якой кіраваў Мікалай Статкевіч. Вольга сябравала з былым актывістам адыёзнага НОД («Народна-вызваленчы рух») Аляксеем Галавіным. Праславіўся ён тым, што прыходзіў на акцыі, якія арганізоўваў Статкевіч, і на ўсе заклікі крычаў «пайшлі на…».

Калі меркаваць па яе фэйсбук-старонцы, Вольга выехала з Беларусі ў чэрвені 2022-га, да гэтага жыла ў Беларусі, але мела і два расійскія тэлефонныя нумары (з аднаго з іх, напрыклад, яна ў чэрвені 2021-га рабіла сабе картку крамы «Ашан»).

Можа, Павел і Вольга не стукачы, а нехта іх падставіў ды падпісаўся іх звесткамі? Але тады дзіўна, што яны абое не хочуць нічога ўцямна тлумачыць публічна.

Выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай грамады» Яўген Вільскі расказаў «Нашай Ніве», што ў партыі «ўсё добра»:

Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»

«Мы праводзім выбарчую кампанію пад першым нумарам. Па першых заўжды і б'юць. Пра астатнія каманды ціха, але гэта не кажа, што ў іх няма чыстак. Пабачым па спісах.

Калі разбяромся, што адбылося, то дамо вынік. Дэдлайнаў мы не ставім».

У сацсетках партыі напісана, што сяброўства фігурантаў скандалу прыпыненае, выключаныя яны і са спісаў на выбары ў Каардынацыйную раду.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • FF
    02.05.2024
    «Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?»

    Шаноўная рэдакцыя, а чаму вы безапеляцыйна сцвярджаеце, што яны пісалі даносы? Дадзеныя ў форму на сайце КДБ мог падставіць любы чалавек. Доказаў, што пісалі менавіта яны, пакуль няма. Таму цяпер іх можна толькі падазраваць.

    «Але тады дзіўна, што яны абое не хочуць нічога ўцямна тлумачыць публічна»

    Ах, вы, мабыць, кпіце з нас? Вы ж самі пішаце, што Вольга дала ўцямны каментар

    https://web-analytics.online/341942

    «Расследавальнікі паспрабавалі звязацца з Вольгай і ўзяць яе каментар. Вольга адказала, што «не пісала нічога на Эдуарда Пальчыса, а яе камп'ютар быў у суседа, які ябацька» 

    Так што чакаем расследавання іхнай дзейнасці

  • Цьху
    02.05.2024
    Стукачы захацелі прабіцца ў КР. Асабліва абурае Тышкевіч, якая даўно мае сувязі з рускамірскім адмарозкам. Магчыма яна разам са сваім руzzкім бойфрэндам і пісала даносы на Пальчыса, ды яшчэ з якой фармуліроўкай: “лекцыя Пальчыса накіраваная супраць Саюзнай дзяржавы”. Цьху на такіх. У выніку Пальчыса і Статкевіча нізашто кінулі за краты, а гэтыя стукачы, што пісалі даносы, зараз лезуць у КР. Гнаць такіх трэба сцанымі анучані.
  • Віталь
    02.05.2024
    Групоўка стукачоў і спекулянтаў на імені Статкевіча. Пакуль Мікола сядзіць - яны на ім грошы зарабляюць. Што Вільскі, што Хелен М. Якіх ніхто да 2020 не ведаў і не чуў. Шакалы.

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць