Грамадства33

Усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 траўня прызнаў яшчэ сем кааліцый кандыдатаў, якія балатуюцца ў каардынацыйную раду, «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Гэта вынікае з абноўленага 16 траўня спісу на сайце МУС.

Фота: Каардынацыйная рада

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» аб'явілі кааліцыі «Хопіць баяцца», «Наша справа», аб'яднанне палітычных партый «Народная грамада» і «Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць», рухі «Краіна для жыцця», «Незалежныя беларусы», «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі», «Блок Пракоп'ева-Ягорава».

У адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэйпералічаных ініцыятыў.

Іншым пяці спісам такі самы статус быў прысвоены крыху раней. Такім чынам, усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Каментары3

  • Во як!
    16.05.2024
    Во як хутка прызналі не падкантрольныя офісу структуры "экстрэмісцкімі фармаваннямі"! Літаральна адразу пасля публікацыі спісаў.
    Хто памятае, ці прызнаны офіс экстрэміскім фармаваннем?
  • Во як!
    16.05.2024
    Офіс Ціханоўскай прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем 26.01.2023. Праз тры гады.
    А кандыдаты ў КС - у месяц публікацыі спісаў кандыдатаў.

    Вось і параўнайце, каго больш баіцца рэжым: што паўнамоцтвы атрымаюць новыя людзі, якія не звязаныя з офісам.
  • З Лукой у галаве
    17.05.2024
    А Курэйчык так хваліўся, што іх першымі назвалі

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць